Сэрвісы

Зручны сучасны сэрвіс, даступны з вашага смартфона

З дапамогай мабільнага дадатку "Дзякуй" вы можаце аператыўна аплачваць паслугі на АЗС А-100. Гэта робіць працэс запраўкі аўто яшчэ прасцей!

Дадатак "Дзякуй" мае шмат зручных функцый:

  • магчымасць аплаты банкаўскай картай як на месцы, так і дыстанцыйна;
  • прывязка некалькіх банкаўскіх карт;
  • купля паліва і кавы на АЗС;
  • прывязка карты ўдзячнасці "Дзякуй" або яе набыццё;
  • індывідуальныя адзнакі віду паліва, абёму бака і г. д. у "Асабістым кабінеце”;
  • гісторыя заправак і плацяжоў.

Як выкарыстоўваць дадатак "Дзякуй"?

Працэс аплаты праз мабільны дадатак вельмі проста асвоіць, з яго дапамогай вы зможаце эканоміць час, не прастойваючы ў чэргах да калонкі. Каб купіць паліва на А-100 праз смартфон, вам трэба:

  1. Уставіць раздатачны пісталет у бак;
  2. Дадатак вызначыць нумар АЗС па геалакацыі, таксама вы можаце зрабіць гэта ўручную, далей вам трэба толькі выбраць нумар калонкі;
  3. Пазначыць тып паліва, аб'ём у літрах або суму, на якую плануеце яго набыць. Калі вы запоўнілі патрэбныя дадзеныя ў асабістым кабінеце, то дадатак аўтаматычна вызначыць неабходны від паліва;
  4. Сістэма аўтазапраўкі ўключыцца і заправіць ваш аўтамабіль названай колькасцю паліва.

У выпадку, калі бак аўтамабіля будзе запоўнены, а паліва вы купілі больш, астатняя сума вернецца вам на карту. Гэта ўнікальная функцыя нашага дадатку, яна можа кантраляваць запраўку самастойна, дазваляючы вам не сачыць за працэсам.

З дапамогай сэрвісу таксама можна купіць каву ў апаратах на АЗС. Для гэтага вам трэба выбраць запраўку на карце, затым выбраць напой і паднесці да камеры штрыхкод з кавамашыны. (Увага - адзін код дзейнічае адну гадзіну).

Запраўка стала яшчэ зручней з мабільным дадаткам "Дзякуй". Працэс займае не больш за 15 секунд пасля таго, як вы ўставілі раздатачны пісталет.

Калі вам неабходна аплаціць паліва каму-небудзь іншаму, вы можаце скарыстацца сервісам для аплаты дыстанцыйна. Працэс такі ж, як і пры запраўцы на месцы, толькі ўсе дадзеныя па АЗС трэба ўвесці ўручную. Будзьце ўважлівыя, выбірайце патрэбную станцыю і калонку.

Каб запраўляцца на АЗС А-100 хутка і без чэргаў, спампоўвайце мабільны дадатак "Дзякуй", даступны ў Google Play і App Store.

Запампуйце мабільны дадатак "Дзякуй"

google_play.png app_store.png

Як купіць паліва?

 - уставіць раздатачны пісталет у бак.
 - выбраць нумар калонкі (мабільная праграма сама знойдзе нумар АЗС з дапамогай геалакацыi).
 - пазначыць тып паліва і яго колькасць у літрах або суму, вызначаную для запраўкі.
 - сістэма аўтаматычна ўключае палівараздатачную калонку і запраўляе машыну на аплачаную колькасць паліва.
 - у выпадку, калі аплачаная колькасць паліва больш за аб’ём, які можа змясцiць паліўны бак, сістэма верне кошт недазапралеўленага паліва на картку клiента.

Як купіць каву?
- выбраць АЗC, якую мабільная праграма самастойна знойдзе з дапамогай геалакацыi.
- выбраць жаданы напой i нацiснуць “Аплацiць”
- паднесцi штрых-код для счытвання у кава-аппараце i выбраць напой

Увага! Штрых-код дзейнiчае 1 гадзiну

Плюсы:

  • геалакацыя;

  • функцыя “Поўны бак”;

  • магчымасць прывязаць некалькі банкаўскіх картак;

  • магчымасць прывязаць картку ўдзячнасці;

  • магчымасць стварэння віртуальнай карты ўдзячнасці;

  • магчымасць наладзіць асабісты кабінет (від паліва, ёмістасць бака, асноўны плацежны сродак і г.д.);

  • магчымасць захоўваць гісторыю заправак і атрымліваць статыстыку.

  • хуткасць i зручнасць: не трэба марнаваць свой час у чэргах

Дакументы для азнаямлення з умовамі карыстання.


Спампуйце Мабільны дадатак Дзякуй, прайдзіце аўтарызацыю і карыстайцеся найноўшымі тэхналогіямі!