А-100: спецпраекты

«Арт-запраўка»

«Арт-запраўка» — культурны спецпраэкт А-100.

Гэта незвычайная экспазіцыя выставы, якая вылучаецца сярод звыклых фарматаў. 46 карцін 16 сучасных беларускіх мастакоў размешчаны не ў адным памяшканні галерэі, а на розных запраўках кампаніі. Адзін з напрамкаў праэкта – «Арт-кава»: творчасць беларускіх аўтараў з выкарыстаннем кавы як мастацкага матэр'ялу.

Дзякуючы праэкту, сучасны беларускі жывапіс становіцца даступным кожнаму жадаючаму ў паўсядзённых абставінах: для ўвахода не патрабуецца квіток і пагледзець працы мастакоў можа кожны наведвальнік.

У межах праэкту можна прачытаць і анлайн-матэр’ялы па асноўным напрамкам творчасці з прыкладамі работ: ад абстракцыянізму да супрэматызму.


«Фестываль бензину А-100»

«Фестываль бензину А-100» — унікальнае свята для аўтамабілістаў і іх сяброў. Фестываль складаецца з цэлага шэрагу падзей і матэр'ялаў:
  • аўтаквэст з блогерамі, маршрут якога складае пэўны малюнак на мапе Беларусі;
  • падарожжа на адным баке бензіну: мапы для цікавых падарожжаў, на шлях па якіх будзе дастаткова ўсяго аднаго баку ў ауто;
  • «Бензіндэр» — сэрвіс для пошуку спадарожнікаў, які працуе ў пэўны час і ў пэўных запраўках сеткі;
  • #падарожжаза100 — хэштэг конкурсу самых арыгінальных гісторый па матывах падарожжаў.

«Вандроўкі»

«Вандроўкі» — гэта серыя кубачкаў-гідаў па шасці асноўным архітэктурным стылям Беларусі.

На фірмовыя папяровыя кубачкi нанесены QR-код, які дапаможа дазнацца аб адным са стыляў і падкажа, як пабудаваць шлях, каб пабачыць гэтыя славутасці. Любое з падарожжаў можна правесці за адзін дзень – і пазнаёміцца са славутасцямі барокка, класіцызму, готыкі, старажытнага дойлідства, мадэрну і рэнэсансу.

Вы шукаеце небанальны спосаб цікава правесці выходны разам з сябрамі, пабачыць унікальныя месцы Беларусі і даведацца больш аб архітэктуры? Тады вам у «Падарожжы» з А-100.