Паліва на A-100

З клопатам аб вашым аўтамабілі

Кантроль якасці паліва на шляху, які пачынаецца з нафтаперапрацоўчага завода і заканчваецца вашым паліўным бакам

Кантроль за якасцю паліва

Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС.

Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

Шануем ваш давер

Для нас важна, каб нашы кліенты атрымлівалі толькі якасны прадукт. Мы заўсёды карыстаемся паслугамі надзейных беларускіх прадпрыемстваў.

Памятайце, што лепш за ўсё выкарыстоўваць той від паліва, які рэкамендуе сам вытворца аўтамабілю.

Нашы кліенты могуць самі праверыць, наколькі добры бензін на запраўках А-100. Часам мы ладзім «народны тэст-драйв» па кантролю якасці паліва на нашых запраўках.

Мы самі правяраем якасць паліва

У нас ёсць свой уласны склад нафтапрадуктаў, дзе з дапамогай спецыяльнага абсталявання мы адсочваем якасць нашага паліва. А перад злівам у рэзервуары захоўвання мы абавязкова адбіраем кантрольныя пробы для даследавання ў незалежных акрэдытаваных лабараторыях.


Расшыфроўка маркіроўкі паліва

ДП — дызельнае паліва.

Кліматычныя ўмовы прымянення — літары Л (летняе), З (зімовае), А (арктычнае), Е (міжсезоннае).

Экалагічны клас — сімвалы К2, К3, К4, К5, якія абазначаюць экалагічны клас. Клас 5 адпавядае Еўра-5. З 1 студзеня 2015 года ў Рэспубліцы Беларусь дазволены абарот толькі дызельнага паліва экалагічнага класа К5.

АІ — аўтамабільны бензін.

Актанавы лік — лічбавае пазначэнне актанавага ліку аўтамабільнага бензіну (92,95,98), вызначанага даследчым. Чым вышэй лік, тым лепш ачышчаны бензін.

Экалагічны клас — сімвалы К2, К3, К4, К5, якія абазначаюць экалагічны клас аўтамабільнага бензіну. З 1 студзеня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь дазволены абарот толькі аўтамабільнага бензіну экалагічнага класа К5.


Пытанні і адказы

Як правільна выбраць марку бензіну для майго аўто?
Аддавайце перавагу той марцы, якую рэкамендаваў вытворца вашага аўтамабілю. Гэтую інфармацыю можна ўдакладніць у інструкцыі па эксплуатацыі аўтамабіля, а таксама на адваротным баку лючка бензабаку. Лепей не эксперыментаваць: кожны матор робяць пад пэўны сорт бензіну.
Калі выкарыстоўваць не той від бензіну, што рэкамендаваў ваш вытворца, то вы не толькі можаце павялічыць расход паліва, але і пашкодзіць працы рухавіка.
Як знізіць расход паліва?

Як знізіць расход паліва?

Як засцерагчы аўто ад няякаснага паліва?

Як засцерагчы аўто ад няякаснага паліва?

Чым шкодны няякасны бензін?

Чым шкодны няякасны бензін?

Аддзел якасці нафтапрадуктаў

+375 17 233-33-33, дадатковы 263, 251