Арандаваць ровар на нашых АЗС на гадзіну каштуе 6 рублёў, на суткі - 20 рублёў. Спецыяльна для аматараў начных велапрагулак мы прапаноўваем «Начную прагулку» - з 19:00 да 12:00 вы можаце карыстацца роварам усяго за 15 рублёў. Пункты арэнды ровараў размешчаны на нашых АЗС, якія знаходзяцца побач з веладарожкамі Мінска і Мінскага раёну.
Назва паслугі | Кошт, руб. |
---|---|
Арэнда ровара на гадзіну | 6.00 |
Арэнда ровара на 2 гадзіны | 9.00 |
Арэнда ровара на 3 гадзіны | 11.00 |
Арэнда ровара на 5 гадзін | 14.00 |
Арэнда ровара на суткі | 20.00 |
Арэнда ровара на 3 сутак | 50.00 |
Арэнда ровара на 1 тыдзень | 100.00 |
Арэнда ровара на 1 месяц | 250.00 |
Арэнда ровара на 3 месяцы | 606.00 |
Арэнда ровара «Начная прагулка» (з 19:00 да 12:00) | 15.00 |
Аплата за кожную пратэрмінаваную гадзіну арэнды | 6.00 |
Аплата за кожныя пратэрмінаваныя суткі арэнды | 40.00 |
Хочацца пракаціцца з ветрыкам на ровары, а купля двухколавага сябра пакуль толькі ў планах? Не варта адмаўляць сабе ў задавальненні. Арэнда ровараў на А-100 - ідэальнае і зручнае рашэнне.
Пакатацца пару вольных гадзін пасля працы? А можа, вы плануеце ганяць усе выходныя напралёт з кампаніяй сяброў? Не пытанне. Вы можаце ўзяць у нас транспарт як на 1, 2, 3, 4, 5 гадзін, так і на некалькі сутак цi нават месяцаў. Арэнда ровараў на гадзіну каштуе 6 рублёў, на суткі – 20. І вы заўсёды можаце пакінуць у нас свой аўтамабіль.
Марыце пракаціцца па пустых дарожках пад зорным небам і атрымаць асалоду ад бязлюдных вуліц? Для аматараў начнога горада мы прапануем спецыяльны тарыф - "Начная прагулка", які дзейнічае з 19:00 да 12:00. Ужо хочацца адчуць усю атмасферу і рамантыку спячага горада? У шлях!
Не разбіраецеся ў мадэлях ровараў, але хочаце пракаціцца з камфортам? Пракансультуем і падбяром для вас самы ідэальны варыянт, каб ад велапрагулкі ў вас засталіся толькі самыя прыемныя ўражанні. У нас ёсць мадэлі для дарослых і для самых юных велагоншчыкаў. Арэнда ровараў на А-100 - гэта аптымальнае рашэнне як для вялікіх кампаній сяброў, так і для сямейных пар з дзецьмі.
Пункты пракату, дзе вы можаце ўзяць у арэнду ровар, знаходзяцца ў розных раёнах горада Мінска, каб кожны змог выбраць для сябе самы аптымальны варыянт і з лёгкасцю дабрацца да бліжэйшай АЗС. Мiж іншым, усе чатыры кропкі пракату размешчаны паблізу веладарожак, каб можна было арандаваць транспарт і, не губляючы часу, адразу адправіцца ў велавандроўку.
Дарэчы, калі вы прагаладаліся або прыехалі на аўто, не давядзецца шукаць месца, дзе перакусіць, і думаць, дзе пакінуць машыну.
Вы можаце арандаваць ровар у любым з чатырох пунктаў пракату:
Выбірайце бліжэйшы пункт і адпраўляйцеся ў незабыўнае падарожжа.
Правілы ПДР