«Зніжка 10% на паслугі ў TEXX Service»
Акцыя  «Партнерская»
Акцыя завершана

«Зніжка 10% на паслугі ў TEXX Service»

Зніжка 10% ад сумы чэка на паслугі, якія прапануюцца ў сетцы Цэнтраў TEXX Service для ўдзельнiкаў праграмы «Дзякуй» згодна з Правіламі акцыі.

1. Гэтыя Правілы правядзення рэкламнай акцыі “Зніжка 10% на паслугі ў TEXX Service” (далей па тэксце – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення рэкламнай акцыі “Зніжка 10% на паслугі ў TEXX Service” (далей па тэксце – Акцыя), накіраванай на стымуляванне рэалізацыі нафтапрадуктаў праз аўтазаправачныя станцыі ТДА “Астотрэйдынг” і стымуляванне развіцця праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”, стымуляванне цікавасці спажыўцоў да тавараў (прац, паслуг) арганізатараў рэкламнай акцыі.

2.    Акцыя праводзіцца з 01 студзеня па 31 снежня 2020 года.

3. Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца фізічныя асобы, уладальнікі зарэгістраваных біруляк праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”, якія выказалі свае пажаданне ўдзельнічаць у рэкламнай акцыі і адпавядаюць патрабаванням па яе правядзенні.

4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях: № 1, 2, 5, 6, 7, 11 ,12, 13, 15 ,16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 30, 31, 35.

5.1 У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Без статусу”, “Срэбра”, якія за адзін раз (у адным чэку) купілі ад 25 і больш літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП) на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце – Чэк), што дае магчымасць атрымаць зніжку 10% ад сумы чэка на паслугі, якія прапануюцца ў сетцы Цэнтраў TEXX Service. Тэрмін дзеяння акцыйнага Чэка - 1 (адзін) месяц.

5.2. У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Золата”, “Золата+”, якія за адзін раз (у адным чэку) зрабілі любую пакупку на любую суму на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце – Чэк), што дае магчымасць атрымаць зніжку 10% ад сумы чэка на паслугі, якія прапануюцца ў сетцы Цэнтраў TEXX Service. Тэрмін дзеяння акцыйнага Чэка - 1 (адзін) месяц.

6. Каб атрымаць зніжку, удзельнік рэкламнай акцыі павінен паказаць арыгінал касавага чэка ТДА “Астотрэйдынг” супрацоўніку сеткі Цэнтраў TEXX Service, перш чым яму будуць аказаны паслугі.

7. Скарыстацца паслугай, прапанаванай па акцыі, можна будзе на працягу месяца пасля атрымання чэка, але не пазней за 31.01.2020.

8. Адзін касавы чэк можа быць скарыстаны толькі адзін раз і толькі аднім удзельнікам рэкламнай акцыі. Пасля атрымання зніжкі касавы чэк анулюецца.

9. Зніжка не сумуецца з іншымі дзейнымі прапановамі.

10. Зніжка дзейнічае на паслугі, якія пазначаны і аказваюцца ў ТДА “БТС-Аўта”, ТДА “ТэксЦэнтр”, ТДА “ПетраТэкс”.

11. У выпадку разліку ў сетцы Цэнтраў цэнтра TEXX Service крэдытнай карткай растэрміноўкі (“Халва”, “Картка пакупак”, “SMART карта”) зніжкі не ўлічваюцца.

12. Абавязкова зрабіць папярэдні запіс на аказанне паслуг са зніжкай. Тэлефон для даведак 8(029) 365-65-50.

13. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў Акцыі адносна яе арганізацыі і правядзення неабходна дасылаць на адрас: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта, дом 1, пам. 9.

14. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі Акцыі, у выпадку немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоваў, разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць гэтыя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі azs.a-100.by.

16. Кампанія мае права змяніць тэрмін правядзення Акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі azs.a-100.by.

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8А
АЗС №11 Машынабудаўнікоў, 7Б
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №24 АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная, 1/4
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82