З 15.02.2022 па 31.03.2022 запраўляйце ад 30 л паліва, набывайце тавары або паслугі на суму ад 4 руб. і атрымлівайце за гэта 1 бал.
ПРАВІЛЫ
правядзення рэкламнай акцыі «Усё проста»
1. Дадзеныя Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Усё проста» (далей – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення рэкламнай акцыі «Усё проста» (далей – рэкламная акцыя), мэтай якой з'яўляецца падтрыманне цікавасці да праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» з боку ўдзельнікаў, павелічэнне трафіку, павелічэнне праліва, стымуляванне продажу спадарожных тавараў і паслуг на аўтазаправачных станцыях ТДА «АСТОТРЭЙДЫНГ» (далей – кампанія або Сетка АЗС «А-100»).
2. Рэкламная акцыя праводзіцца ў перыяд з 00:00:00 15.02.2022 па 23:59:59 10.04.2022 (уключаючы перыяд абмену назапашаных балаў на літры паліва).
Абмен назапашаных балаў на літры паліва, пры выкананні ўмоў акцыі згодна з п. 5 дадзеных Правілаў, ажыццяўляецца з 12:00:00 01.04.2022 па 23:59:59 10.04.2022.
3. Да ўдзелу ў рэкламнай акцыі дапускаюцца фізічныя асобы – уладальнікі карты-бірулькі праграмы «Дзякуй», якія прайшлі рэгістрацыю.
4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях № 1, 2, 5, 6, 7, 11, 12, 13, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 35 (без магчымасці куплі праз мабільны дадатак).
5. Умовы рэкламнай акцыі.
У перыяд з 00:00:00 15.02.2022 па 23:59:59 31.03.2022:
пры куплі карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» удзельніку акцыі налічваецца 1 бал на дадзеную карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй». Бал на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» налічваецца адзін раз пры выкананні адной з умоў – у залежнасці ад таго, што кліент выканае ўпершыню:
- здзяйсненне першай куплі з выкарыстаннем карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
- завяршэнне рэгістрацыі карты на сайце https://loyalty.azs.a-100.by або ў мабільным дадатку «Дзякуй».
пры куплі ў адным чэку ад 30 літраў паліва ўключна (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) і куплі спадарожных тавараў і/або паслуг на суму ад 4,00 рублёў (за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва і тытунёвых вырабаў, сацыяльна значных тавараў, на якія ўстаноўлена часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн згодна з Пастановай МАРГ ад 21 снежня 2021 г. №79, а таксама карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці «Дзякуй») удзельніку акцыі налічваецца 1 бал на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» . У выпадку выканання ўмоў акцыі некалькі разоў у адным чэку ўдзельнік акцыі атрымлівае лік балаў у адпаведнасці з колькасцю разоў выканання дадзенай умовы.
У выпадку вяртання акцыйнага тавару налічаныя балы падлягаюць карэкціроўцы, і іх выніковая колькасць можа быць зменшана.
Абмяняць назапашаныя балы на літры паліва і скарыстацца атрыманымі літрамі магчыма ў тэрмін з 12:00:00 01.04.2022 па 23:59:59 10.04.2022 і толькі ў выпадку завершанай рэгістрацыі карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці «Дзякуй». Адзін бал роўны аднаму літру паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) са зніжкай 100 %. Спісанне балаў адбываецца за адзін раз, нявыкарыстаная рэшта балаў згарае.
6. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў рэкламнай акцыі ў дачыненні да яе арганізацыі і правядзення трэба накіроўваць на адрас: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта, д. 1, 3-ці паверх, памяшканне 9.
7. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі рэкламнай акцыі пры немагчымасці іх урэгулявання шляхам перагавораў разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць дадзеныя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненні і (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.
9. Кампанія мае права змяніць тэрміны правядзення рэкламнай акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага апавяшчэння на сайце кампаніі www.azs.a-100.by