СОСЕДИ на все А-100
Акцыя  «Палiва»
Акцыя завершана

СОСЕДИ на ўсе А-100

Купляй ад 30 літраў паліва (AI-92, AI-95, ДП-Eўра) 2 разы да 4 снежня і атрымоўвай Сертыфікат на 10,0 рублёў на тавары ў сетцы крам СОСЕДИ. Купляй у СОСЕДИ ад 100,0 руб.* i атрымай Сертыфікат на 5 літраў АІ-95 у сетцы АЗС А-100 * за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва і тытунёвых вырабаў
Правілы правядзення сумеснай рэкламнай акцыі «Суседзі на ўсе А-100» 1. Дадзеныя правілы правядзення сумеснай рэкламнай акцыі «Суседзі на ўсе А-100» (далей – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення сумеснай рэкламнай акцыі з ТАА «Лібрэтык» «Суседзі на ўсе А-100» (далей – рэкламная акцыя), накіраванай на стымуляванне продажу нафтапрадуктаў, спадарожных тавараў і спадарожных паслуг, далучэнне новых кліентаў, падтрыманне цікавасці да праграмы «Дзякуй» з боку ўдзельнікаў на аўтазаправачных станцыях ТДА «Астотрэйдынг» (далей – кампанія альбо Сетка АЗС А-100). 2. Акцыя праводзіцца ў перыяд з 00:00:00 04.11.2020 па 23:59:59 03.12.2020 (уключна). 3. Удзельнікамі рэкламнай акцыі з'яўляюцца кліенты Сеткі АЗС А-100, уладальнікі карты-бірулькі праграмы «Дзякуй», а таксама кліенты крам «Суседзі» і «Суседзі Экспрэс», уладальнікі карты «Купілка» з зарэгістраванымі картамі лаяльнасці, якія выказалі сваё жаданне прыняць удзел у рэкламнай акцыі і выканалі ўмовы яе правядзення. 4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях Сеткі АЗС А-100: №№ 1, 2, 5, 6, 7, 11, 12, 13, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 30, 31, 35. 5. Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Суседзі на ўсе А-100»: 5.1 У перыяд правядзення рэкламнай акцыі кліенты, якія зрабілі куплю: 20 літраў і больш паліва (АІ-92, АІ-95, ДП) і спадарожных тавараў і паслуг сеткі АЗС на 15,00 беларускіх рублёў і (або) больш (за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва і тытунёвых вырабаў) у адным чэку двойчы на працягу 15 каляндарных дзён, або 30 літраў і больш паліва (АІ-92, АІ-95, ДТ) у адным чэку двойчы з 2020/11/20 00:00:00 па 2020/12/03 23:59:59, атрымліваюць сертыфікат, які дае магчымасць атрымаць любыя тавары ў сетцы магазінаў «Суседзі» і «Суседзі Экспрэс» на суму 10,00 беларускіх рублёў. Сертыфікат уяўляе сабой унікальны лічбавы код (штрых-код), сфарміраваны (згенерыраваны) касавай сістэмай ТДА «Астотрэйдынг», які перадаецца ўдзельніку акцыі, які выканаў усе ўмовы, на папяровым носьбіце. 5.2 Каб скарыстацца сертыфікатам на куплю тавараў на 10,00 беларускіх рублёў, удзельніку рэкламнай акцыі неабходна прад'явіць арыгінал сертыфіката, выдадзенага ТДА «Астотрэйдынг», супрацоўніку крамы «Суседзі» і «Суседзі Экспрэс» перад пачаткам аплаты тавараў. 5.3 У сваю чаргу, у перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі кліенты, якія зрабілі куплю тавараў у сетцы крам «Суседзі» і «Суседзі Экспрэс» на суму 100,00 беларускіх рублёў (за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва і тытунёвых вырабаў) у адным чэку, атрымліваюць сертыфікат у выглядзе штрых-кода на чэку на 5 літраў паліва АІ-95. 5.4 Для атрымання па сертыфікату 5 літраў паліва АІ-95 удзельніку рэкламнай акцыі неабходна прад'явіць арыгінал таварнага чэка і чэка са штрых-кодам, выдадзенага ў сетцы крам «Суседзі» і «Суседзі Экспрэс», супрацоўніку АЗС ТДА «Астотрэйдынг» № № 1, 2, 5, 6, 7, 11, 12, 13, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 30, 31, 35 перад пачаткам запраўкі. 6. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў – па 31.12.2020 (уключна). 7. Адзін сертыфікат можа быць выкарыстаны адначасова і толькі адным удзельнікам рэкламнай акцыі. Пасля прадастаўлення аплаты сертыфікат забіраецца. 8. Прэтэнзіі ўдзельнікаў рэкламнай акцыі ў дачыненні да яе арганізацыі і правядзення накіроўваюцца ў адпаведнасці з тэмай запыту ў кампанію ТДА «Астотрэйдынг» па адрасе: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта, д. 1, 3-ці паверх, кабінет № 9 альбо ў кампанію ТАА «Лібрэтык» па тэлефонам гарачай лініі : +375 29 382-66-00, +375 33 382-66-00. 9. Спрэчкі паміж кампаніямі і ўдзельнікамі рэкламнай акцыі пры немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоў разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8А
АЗС №11 Машынабудаўнікоў, 7Б
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №24 АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная, 1/4
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82