ПРАВІЛЫ
правядзення рэкламнай акцыі «Лiтры запраўляй - бонус атрымай»
1. Дадзеныя Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Лiтры запраўляй - бонус атрымай» (далей - Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення рэкламнай акцыі «Лiтры запраўляй - бонус атрымай» (далей - рэкламная акцыя), мэтай якой з'яўляецца выкананне планаў па праліву В2С, стымуляванне продажу спадарожных тавараў і спадарожных паслуг на аўтазаправачных станцыях ТДА «Астотрэйдынг» (далей - кампанія альбо Сетка АЗС «А-100»), а таксама падтрыманне цікавасці да праграмы падзякі «Дзякуй» з боку ўдзельнікаў.
2. Рэкламная акцыя праводзіцца ў перыяд з 00:00:00 01.07.2020 па 23:59:59 31.08.2020.
3. Да ўдзелу ў рэкламнай акцыі дапускаюцца фізічныя асобы, уладальнікі карты-бірулькі праграмы падзякі «Дзякуй», якія прайшлі рэгістрацыю.
4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36 (усе АЗС), якія ажыццяўляюць рэалізацыю паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Евро).
Умовы дадзенай рэкламнай акцыі распаўсюджваюцца таксама на кліентаў, якія ажыццяўляюць куплю паліва па мабільнаму дадатку.
5. Асноўныя ўмовы рэкламнай акцыі:
Пры здзяйсненні пакупак паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) у любым з перыядаў:
з 01.08.2020 00:00:00 па 09.08.2020 23:59:59;
з 10.08.2020 00:00:00 па 16.08.2020 23:59:59;
з 17.08.2020 00:00:00 па 23.08.2020 23:59:59;
з 24.08.2020 00:00:00 па 31.08.2020 23:59:59
ад 35,0 рублёў, але не больш за 100,0 рублёў у перыядзе з выкарыстаннем карты-бірулькі праграмы падзякі «Дзякуй» удзельнікі рэкламнай акцыі атрымліваюць імгненны бонус на карту падзякі ў памеры 10% ад куплі паліва ў рублях. Пад бонусамі разумеюцца ўмоўныя адзінкі, якія даюць уладальніку карты-бірулькі права на атрыманне зніжкі пры наступных пакупках. Налічанымі бонусамі можна пагасіць да 30% кошту пакупкі спадарожных тавараў (за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва і тытунёвых вырабаў, акцыйных тавараў і акцыйных прапаноў, сацыяльна значных тавараў, на якія ўсталявана часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн, згодна з Пастановай МАРТ ад 15 красавіка 2020 г. №30) і спадарожных паслуг.
Скарыстацца бонусамі можна на працягу перыяду, у які было зроблена налічэнне, потым яны згараюць у апошні дзень кожнага перыяду: 09.08.2020 у 23:59:59, 16.08.2020 у 23:59:59, 23.08.2020 у 23:59:59, 31.08.2020 у 23:59:59;
Пры куплі кліент атрымлівае push паведамленне. Таксама сума бонусаў і тэрмін дзеяння адлюстроўваюцца ў касавым чэку пры кожнай куплі.
У выпадку вяртання акцыйнага тавару (паліва АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) налічаныя бонусы падлягаюць карэкціроўцы, і выніковая сума налічэння можа быць зменшана.
6. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў рэкламнай акцыі ў дачыненні да яе арганізацыі і правядзення варта накіроўваць па адрасе: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта, д. 1, 3-ці паверх, памяшканне 9.
7. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі рэкламнай акцыі пры немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоваў разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць дадзеныя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі
www.azs.a-100.by.
9. Кампанія мае права змяніць тэрміны правядзення рэкламнай акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі
www.azs.a-100.by
Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100
Нумар |
Адрас |
АЗС №1 |
вул. Прыгарадная, 69 |
АЗС №2 |
Мінскі р-н, Баравая, 7 |
АЗС №3 |
вул. Шаранговiча, 81 |
АЗС №4 |
вул. Герасiменка, 2 |
АЗС №5 |
вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3 |
АЗС №6 |
вул. Харкаўская, 81 |
АЗС №7 |
пр. Партызанскі, 8А |
АЗС №8 |
Бараўлянскi с/с, M3, 7-ы км, 1 |
АЗС №9 |
вул. Лібава-Роменская, 129а |
АЗС №10 |
Папярнянскі с/с, раён вёскі Цнянка |
АЗС №11 |
Машынабудаўнікоў, 7Б |
АЗС №12 |
вул. Прытыцкага, 62в |
АЗС №13 |
вул. Радыяльная, 13а |
АЗС №14 |
вул. Трасцянецкая, 16 |
АЗС №15 |
вул. Прамысловая, 2Б (МКАД) |
АЗС №16 |
вул. Казінца, 133 (МКАД) |
АЗС №17 |
вул. Някрасава, 41 |
АЗС №18 |
Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД |
АЗС №19 |
вул. Брыкета, 23 (МКАД) |
АЗС №20 |
Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД) |
АЗС №21 |
вул. Ваўпшасава, 40 |
АЗС №22 |
Траса М1/Е30 388-ы км |
АЗС №23 |
вул. Казіміраўская, 39 (МКАД) |
АЗС №24 |
АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км |
АЗС №25 |
а/г Сеніца, вул. Зялёная, 1/4 |
АЗС №26 |
вул. 28 Лiпеня, 50 |
АЗС №27 |
вул. Радужная, 20 |
АЗС №28 |
пр. Рэспублікі, 6 |
АЗС №29 |
вул. Я. Купалы, 106/4 |
АЗС №30 |
вул. Анаева, 47 |
АЗС №31 |
вул. Акадэмiчная, 34 |
АЗС №33 |
Даўгінаўскі тракт, 178/1 |
АЗС №34 |
Лагойскі тракт, 47 |
АЗС №35 |
Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82 |
АЗС №36 |
п. Прывольны, вул. Міра, 2А/2-1 |