Кэшбек литрами 4%
Акцыя  «Палiва»
Акцыя завершана

Кэшбэк лiтрамi 4%

Кэшбэк 4% ад запраўленых літраў на карту-брелок! Купляй паліва кожныя 7 дзён ад 20 да 50 літраў, удзельнічай ва ўсіх этапах і атрымай гарантаваныя літры!
Акцыя не дзейнічае пры аплаце паліва праз "Оплати". Правілы правядзення рэкламнай акцыі “Кэшбэк літрамі “Навагодні 4.0” 1. Дадзеныя Правілы правядзення рэкламнай акцыі “Кэшбэк літрамі Навагодні 4.0” (далей – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення рэкламнай акцыі “Кэшбэк літрамі “Навагодні 4.0” (далей – рэкламная акцыя), мэтай якой з’яўляецца стымуляванне павелічэння продажу нафтапрадуктаў, падтрыманне цікавасці да праграмы “Дзякуй” з боку ўдзельнікаў, а таксама стымуляванне трафіка на аўтазаправачных станцыях ТДА “Астотрэйдынг” (далей – кампанія або Сетка АЗС “А-100”). 2. Рэкламная акцыя праводзіцца ў перыяд з 00:00:00 18.11.2020 да 23:59:59 03.01.2021 (у тым ліку перыяд выдачы падарункаў). 3. Да ўдзелу ў акцыі дапускаюцца фізічныя асобы, уладальнікі карты-бірулькі праграмы “Дзякуй”, якія прайшлі рэгістрацыю. 4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36 (усе АЗС), якія ажыццяўляюць рэалізацыю паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра). Умовы дадзенай рэкламнай акцыі распаўсюджваюцца таксама на кліентаў, якія ажыццяўляюць куплю паліва па мабільнаму прыкладанню. 5. Асноўныя ўмовы рэкламнай акцыі: Пры ажыццяўленні куплі паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) ад 20 да 50 літраў з выкарыстаннем карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” не радзей 1 раза ў кожны з перыядаў: з 18.11.2020 00:00:00 па 24.11.2020 23:59:59, з 25.11.2020 00:00:00 па 01.12.2020 23:59:59, з 02.12.2020 00:00:00 па 08.12.2020 23:59:59, з 09.12.2020 00:00:00 па 15.12.2020 23:59:59, з 16.12.2020 00:00:00 па 22.12.2020 23:59:59, з 23.12.2020 00:00:00 па 29.12.2020 23:59:59 удзельнікі рэкламнай акцыі атрымліваюць кэшбэк у выглядзе 4 % ад пралітых літраў у сетцы. У выпадку, калі на працягу любога з указаных перыядаў у кліента адсутнічаюць паліўныя транзакцыі па карце-бірульцы, налічаны кэшбэк згарае. Кэшбэк налічваецца на суму пралітых літраў, але не больш за 50 літраў у перыяд. Мінімальны кэшбэк удзельніка, які выканаў усе ўмовы акцыі і прыняў удзел ва ўсіх шасці этапах, складзе 4,8 літра, максімальны – 12,0 літраў. Кэшбэк разлічваецца ў літрах з акругленнем да дзясятых і залічваецца на карту-бірульку кліента 30.12.2020 да 11:59:59. У выпадку вяртання акцыйнага тавара (паліва АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) на любым з этапаў налічаны кэшбэк падлягае карэкціроўцы, і выніковая колькасць літраў можа быць зменшана. Акцыя дзейнічае таксама для шэрых карт-бірулек. Тэрмін выкарыстання налічаных літраў складае 5 каляндарных дзён з 30.12.2020 12:00:00 па 03.01.2021 23:59:59. Спісванне налічаных літраў адбываецца адзінаразава, нявыкарыстаная рэшта кэшбэка згарае. Гэта азначае, што калі кліент атрымаў кэшбэк у памеры 6 літраў, а выкарыстаў 5 літраў, то рэшта – 1 літр – згарае. 6. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў рэкламнай акцыі ў дачыненні да яе арганізацыі і правядзення неабходна накіроўваць на адрас: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта, д.1, 3-ці паверх, памяшканне 9. 7. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі рэкламнай акцыі пры немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоў разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 8. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць дадзеныя Правілы, публікуючы адпаведныя змены і (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by. 9. Кампанія мае права змяніць тэрміны правядзення рэкламнай акцыі шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №3 вул. Шаранговiча, 81
АЗС №4 вул. Герасiменка, 2
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8А
АЗС №8 Бараўлянскi с/с, M3, 7-ы км, 1
АЗС №9 вул. Лібава-Роменская, 129а
АЗС №10 Папярнянскі с/с, раён вёскі Цнянка
АЗС №11 Машынабудаўнікоў, 7Б
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №14 вул. Трасцянецкая, 16
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №24 АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная, 1/4
АЗС №26 вул. 28 Лiпеня, 50
АЗС №27 вул. Радужная, 20
АЗС №28 пр. Рэспублікі, 6
АЗС №29 вул. Я. Купалы, 106/4
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №32 в. Макраны, вул. Брэсцкая, 7
АЗС №33 Даўгінаўскі тракт, 178/1
АЗС №34 Лагойскі тракт, 47
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82
АЗС №36 п. Прывольны, вул. Міра, 2А/2-1