Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Гуляем далей»
1. Дадзеныя Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Гуляем далей» (далей – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення рэкламнай акцыі «Гуляем далей» (далей – рэкламная акцыя), мэтай якой з'яўляецца падтрыманне цікавасці да праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» з боку ўдзельнікаў, павелічэнне трафіку, павелічэнне праліву, стымуляванне продажу спадарожных тавараў і паслуг на аўтазаправачных станцыях ТДА «Астотрэйдынг» (далей – кампанія або Сетка АЗС «А-100»).
2. Рэкламная акцыя праводзіцца ў перыяд з 00:00:00. 03.01.2022 па 23:59:59 04.02.2022 (уключаючы перыяд абмену назапашаных балаў на літры паліва).
Абмен назапашаных балаў на літры паліва пры выкананні ўмоў акцыі згодна з п. 5 дадзеных Правілаў ажыццяўляецца з 12:00:00 31.01.2022 па 23:59:59 04.02.2022.
3. Да ўдзелу ў рэкламнай акцыі дапускаюцца фізічныя асобы, уладальнікі карты-бірулькі праграмы «Дзякуй», якія прайшлі рэгістрацыю.
4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36 (уключаючы пакупкі праз мабільны дадатак).
5. Умовы рэкламнай акцыі.
1-шы этап: у перыяд з 00:00:00 03.01.2022 па 23:59:59 09.01.2022:
пры куплі ў адным чэку ад 20,00 да 39,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваецца 1 бал на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 40,00 да 59,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваюцца 2 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 60,00 літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваюцца 3 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй».
2-гі этап: у перыяд з 00:00:00 10.01.2022 па 23:59:59 16.01.2022:
пры куплі ў адным чэку ад 20,00 да 39,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваецца 1 бал на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 40,00 да 59,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваюцца 2 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 60,00 літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваюцца 3 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй».
3-ці этап: у перыяд з 00:00:00 17.01.2022 па 23:59:59 23.01.2022:
пры куплі ў адным чэку ад 20,00 да 39,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваецца 1 бал на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 40,00 да 59,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваюцца 2 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 60,00 літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваюцца 3 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй».
4-ты этап: у перыяд з 00:00:00 24.01.2022 па 23:59:59 30.01.2022:
пры куплі ў адным чэку ад 20,00 да 39,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваецца 1 бал на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 40,00 да 59,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваюцца 2 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 60,00 літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) удзельніку акцыі налічваюцца 3 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй».
Назапашванне балаў адбываецца ў выпадку выканання ўдзельнікам акцыі яе ўмоў на кожным этапе паслядоўна з моманту ўступлення ў акцыю да фінальнага 4-га этапа ўключна. Стаць удзельнікам акцыі можна на любым этапе. Напрыклад, калі ўдзельнік далучаецца да акцыі на 2-м этапе, то для назапашвання балаў яму неабходна выканаць умовы акцыі таксама ў 3-м і 4-м этапах.
Калі ўдзельнік акцыі прапускае які-небудзь этап, усе налічаныя ў папярэдніх этапах балы згараюць, і назапашванне балаў пачынаецца нанова ў выпадку аднаўлення ўдзелу ў акцыі ў наступных этапах. Пры ўступленні ўдзельніка ў акцыю ў фінальным 4-м этапе выключаецца магчымасць удзелу ў акцыі пры ўмове куплі паліва ад 20,00 да 39,99 літра без куплі спадарожных тавараў і паслуг.
Удзельнік акцыі можа падвоіць налічаныя за этап балы, ажыццявіўшы куплю спадарожных тавараў і/або паслуг (за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва і тытунёвых вырабаў, сацыяльна значных тавараў, на якія ўстаноўлена часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн згодна з Пастановамі МАРГ ад 01.06.2021 №40, ад 29.06.2021 № 48, ад 01.09.2021 № 59):
пры куплі ў адным чэку ад 20,00 да 39,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) і куплі спадарожных тавараў і/або паслуг на суму ад 15,00 рублёў (за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва і тытунёвых вырабаў, сацыяльна значных тавараў, на якія ўстаноўлена часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн згодна з Пастановамі МАРГ ад 01.06.2021 №40, ад 29.06.2021 №48, ад 01.09.2021 №59) удзельніку акцыі налічваюцца 2 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 40,00 да 59,99 літра паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) і куплі спадарожных тавараў і/або паслуг на суму ад 20,00 рублёў (за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў , піва і тытунёвых вырабаў, сацыяльна значных тавараў, на якія ўстаноўлена часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн згодна з Пастановамі МАРГ ад 01.06.2021 №40, ад 29.06.2021 №48, ад 01.09.2021 №59) удзельніку акцыі налічваюцца 4 балы на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй»;
пры куплі ў адным чэку ад 60 літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) і куплі спадарожных тавараў і/або паслуг на суму ад 25,00 рублёў (за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напіткаў, піва і тытунёвых вырабаў, сацыяльна значных тавараў, на якія ўстаноўлена часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн згодна з Пастановамі МАРГ ад 01.06.2021 № 40, ад 29.06.2021 № 48, ад 01.09.2021 № 59) удзельніку акцыі налічваюцца 6 балаў на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй».
Мінімальная колькасць налічаных балаў на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» – не менш за 2.
Кожны этап рэкламнай акцыі можна прайсці толькі адзін раз.
У выпадку вяртання акцыйнага тавару налічаныя балы падлягаюць карэкціроўцы, іх выніковая колькасць можа быць зменшана.
Абмяняць назапашаныя балы на літры паліва і скарыстацца атрыманымі літрамі магчыма ў тэрмін з 12:00:00 31.01.2022 па 23:59:59 04.02.2022. Адзін бал роўны аднаму літру паліва са зніжкай 100 %. Спісанне балаў адбываецца аднаразова, нявыкарыстаная рэшта балаў згарае.
6. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў рэкламнай акцыі ў дачыненні да яе арганізацыі і правядзення трэба накіроўваць на адрас: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта, д. 1, 3-ці паверх, памяшканне 9.
7. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі рэкламнай акцыі пры немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоў разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць дадзеныя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненні і (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.
9. Кампанія мае права змяніць тэрміны правядзення рэкламнай акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by.