Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Арыфметыка з А-100»
1.Дадзеныя Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Арыфметыка з А-100» (далей – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення рэкламнай акцыі «Арыфметыка з А-100» (далей – рэкламная акцыя), мэтай якой з'яўляецца падтрыманне цікавасці да праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» з боку ўдзельнікаў, стымуляванне продажу спадарожных тавараў і паслуг (мыйня), павелічэнне сярэдняга чэка В2С Fuel і праліва на аўтазаправачных станцыях ТДА «Астотрэйдынг» (далей – кампанія або Сетка АЗС «А-100»).
2. Рэкламная акцыя праводзіцца ў перыяд з 00:00:00 20.08.2021 па 23:59:59 30.09.2021 (уключаючы перыяд выдачы падарункаў).
Выдача літраў паліва ў падарунак, налічаных за выкананне ўмоў акцыі згодна з п. 5 дадзеных Правіл, ажыццяўляецца з 11:00:00 27.09.2021 да 23:59:59 30.09.2021.
3.Да ўдзелу ў рэкламнай акцыі дапускаюцца фізічныя асобы, уладальнікі карты-бірулькі праграмы «Дзякуй», якія прайшлі рэгістрацыю.
4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях, якія рэалізуюць спадарожныя паслугі і тавары, што ўдзельнічаюць у акцыі: № 1, 2, 5, 6, 7, 11, 12, 13, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 35.
5. Умовы рэкламнай акцыі:
З 00:00:00 20.08.2021 да 23:59:59 26.09.2021 пры куплі ў адным чэку ад 25 літраў паліва АІ-95, АІ-92, ДП-Еўра і любога сеансу мыйні (за выключэннем мыйняў, дзе аплата паслугі праводзіцца непасрэдна на пасце мыйні самаабслугоўвання) або аднаго з адмысловых тавараў:
- студэнцкая сумесь 400 г (ШК 4811028001285),
- масла Onzoil 10w40 Dizel 0,9 л (ШК 4814636000497),
- масла Onzoil Ideal 5W-30 SN, сінт. 0,9 л (ШК 4814636006772),
- масла Onzoіl Sae 10W40 Optimal SG / CF 0,9 л (ШК 4814636005768),
- масла маторнае Onzoil Ideal 5W-40 SN, сінт. 0,9 л (ШК 4814636006635),
дадаткова з 2021/09/17
- Амерыкана Грандэ, 345 мл (ШК 1191),
- Капучына Грандэ, 245 мл (ШК 1192),
- Латэ Грандэ, 275 мл (ШК 1193),
- Грандэ з малаком, 350 мл (ШК 1152),
- Амерыкана Грандэ без кафеiну, 345 мл (ШК 1120),
- Капучына Грандэ без кафеiну, 245 мл (ШК 1121),
- Латэ Грандэ без кафеiну, 275 мл (ШК 1122),
- Французскi хот-дог з сасіскай з свініны 3 соўсы 156,5г (ШК 00.001.010),
- Французскi хот-дог з сасіскай з ялавічыны 3 соўсы 165г (ШК 00.001.009),
- Французскi хот-дог з курынай сасіскай 3 соўсы 167,5г (ШК 00.001.007)
удзельніку акцыі налічваецца ў падарунак 1 літр паліва на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй».
Для атрымання налічаных літраў паліва ў падарунак на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» удзельніку акцыі неабходна выканаць умовы акцыі не менш двух разоў у перыяд яе правядзення, г. зн. мінімальнае налічэнне паліва на карту-бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» складзе 2 літры паліва (від паліва вызначаецца кліентам пры атрыманні падарунка непасрэдна ў момант замовы на АЗС).
У выпадку вяртання акцыйнага тавару / паслугі налічаныя літры ў падарунак падлягаюць карэкціроўцы, і выніковая колькасць можа быць зменшана.
Тэрмін выкарыстання налічаных літраў у падарунак складае 4 каляндарных дні – з 11:00:00 27.09.2021 да 23:59:59 30. 09.2021. Спісанне налічаных літраў адбываецца аднаразова, нявыкарыстаная рэшта літраў у падарунак згарае. Літры ў падарунак не пераносяцца, не залічваюцца на чужую бірульку, ня канвертуюцца ў грошы і іншыя тавары.
6. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў рэкламнай акцыі ў дачыненні да яе арганізацыі і правядзення накіроўваць па адрасе: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта, д. 1, 3-ці паверх, памяшканне 9.
7. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі рэкламнай акцыі, пры немагчымасці іх ўрэгулявання шляхам перамоваў, разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць дадзеныя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.
9. Кампанія мае права змяніць тэрміны правядзення рэкламнай акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by
Нумар | Адрас |
---|---|
АЗС №1 | вул. Прыгарадная, 69 |
АЗС №2 | Мінскі р-н, Баравая, 7 |
АЗС №5 | вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3 |
АЗС №6 | вул. Харкаўская, 81 |
АЗС №7 | пр. Партызанскі, 8А |
АЗС №11 | Машынабудаўнікоў, 7Б |
АЗС №12 | вул. Прытыцкага, 62в |
АЗС №13 | вул. Радыяльная, 13а |
АЗС №15 | вул. Прамысловая, 2Б (МКАД) |
АЗС №16 | вул. Казінца, 133 (МКАД) |
АЗС №17 | вул. Някрасава, 41 |
АЗС №18 | Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД |
АЗС №19 | вул. Брыкета, 23 (МКАД) |
АЗС №20 | Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД) |
АЗС №21 | вул. Ваўпшасава, 40 |
АЗС №22 | Траса М1/Е30 388-ы км |
АЗС №23 | вул. Казіміраўская, 39 (МКАД) |
АЗС №24 | АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км |
АЗС №25 | а/г Сеніца, вул. Зялёная, 1/4 |
АЗС №26 | вул. 28 Лiпеня, 50 |
АЗС №27 | вул. Радужная, 20 |
АЗС №28 | пр. Рэспублікі, 6 |
АЗС №29 | вул. Я. Купалы, 106/4 |
АЗС №30 | вул. Анаева, 47 |
АЗС №31 | вул. Акадэмiчная, 34 |
АЗС №35 | Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82 |