Гэта цытата з класіка беларускага жывапісу і вялікага мастака Міхаіла Савіцкага добра адлюстроўвае амбіцыі савецкай дзяржаўнай ідэалогіі, што мела сваёй мэтай не толькі трансфармацыю грамадства, але алхімічнае пераўтварэнне чалавечай асобы ў нешта новае і звышпрагрэсіўнае. Мастацтва павінна было іграць у гэтым няпростым працэсе вядучую ролю.
Сацыялістычны рэалізм – вядучы і адзіны афіцыйны напрамак у мастацтве ўсяго Савецкага саюза, пачынаючы з 30-ых гадоў ХХ стагоддзя. Сацрэалісты імкнуліся перадаць савецкую рэчаіснасць як здзейсненую ўтопію сацыялістычных ідэй і каштоўнасцей. Мастацтва ў сацрэалізме “належыць народу”, г.зн. павінна быць зразумелым шырокаму колу грамадства.
Імёны яркіх прадстаўнікоў беларускага сацрэалізму – Міхаіл Савіцкі, Валянцін Волкаў, Леанід Шчамялёў, Іван Ахрэмчык, Леанід Дударэнка і іншыя. Тэмы і сюжэты работ гэтых мастакоў заўсёды ідэйныя, канкрэтныя, рэалістычныя. На іх палотнах просты народ жыве, працуе, імкнецца да лепшага. Характар у гэтага стылю жвавы, але часам крыху наменклатурны. Зусім як у тэксту, што вы толькі што дачыталі.
*Праект рэалізуецца пры падтрымцы Музея гісторыі горада Мінску