Открытие проекта “Арт-запраўка”

Адкрыццё праекта “Арт-запраўка”

Прэс-канферэнцыя ў гонар урачыстага адкрыцця праекта.
Ў чацвер 14 чэрвеня адбылася прэс-канферэнцыя ў гонар урачыстага адкрыцця праекта “Арт-запраўка”. На мерапрыемстве былі паказаны арыгіналы работ 15 сучасных беларускіх мастакоў. Жывапісныя працы былі адабраны з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў РБ.

Спікерамі на прэс-канферэнцыі сталі самі ініцыятары і арганізатары праекта:

  • Ганна Красоўская, дырэктар групы кампаній А-100 АЗС

  • Сяргей Крыштаповіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў РБ

  • Уладзімір Тоўсцік, Народны мастак Беларусі, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, удзельнік экспазіцыі праекта “Арт-запраўка”

IMG_2585.JPG 

Журналісты, прадстаўнікі творчых кругоў і госці мерапрыемствы пачулі пра ход рэалізацыі праекта, ад ідэі да ўвасаблення і перспектыў далейшага развіцця. Арганізатары распавялі пра агульныя мэты і падзяліліся планамі пра далейшае супрацоўніцтва.

- Папулярызацыя беларускага мастацтва і культурнай спадчыны - важны складнік пазіцыі нашай кампаніі. Упэўнены, мы зможам прыемна здзівіць мінчан і гасцей горада, а буйнейшыя АЗС сеткі стануць у гэтым сезоне сапраўдным аздабленнем сталіцы. - пракаментавала дырэктар ГК А-100 АЗС Ганна Красоўская.

- Прыемна, што бізнэс займае актыўную пазіцыю ў прасоўванні айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны. Задача гэтага праекта - пазнаёміць шырокую публіку з творчасцю найбольш прыкметных прадстаўнікоў сучаснага беларускага мастацтва. – адзначыў Сяргей Крыштаповіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

IMG_2672.JPG

Урачыстае адкрыццё на базе НЦСМ дазволіла распавесці шырокай аўдыторыі пра пачатак працы выстаў, якія працягнуцца да канца лета. Галоўнай асаблівасцю экспазіцыі ў рамках праекта “Арт-запраўка” з'яўляецца яе месцазнаходжанне. Для размяшчэння абраны 6 АЗС сеткі А-100 у Мінску.

IMG_2251.JPGIMG_2317.JPGIMG_2303.JPGIMG_2331.JPG 

Менавіта на гэтых аўтазаправачных станцыях будуць размешчаны рэпрадукцыі карцін сучасных беларускіх аўтараў, такіх як Леанід Шчамялёў, Раман Заслонаў, Уладзімір Тоўсцік, Ганна Сілівончык, Васіль Касцючэнка і іншых. Беларускі жывапіс у рамках праекта “Арт-запраўка” даступны для кожнага – уваход на аўтазаправачныя станцыі, як і заўсёды, будзе вольным.

IMG_2397.JPG

IMG_2415.JPG

Станавіцеся часткай сучаснай беларускай культуры, прыходзьце на экспазіцыю праекта “Арт-запраўка” ў сетцы АЗС А-100!

IMG_2348.JPG

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная, 1/4
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34