Открытие проекта “Арт-кава”

Адкрыццё праекта “Арт-кава”

Адкрыцце праекта "Арт-кава" у Музеі гісторыі г. Мінска

Кава як крыніца натхнення і сродак выяўленчага мастацтва - адно з адкрыццяў сучасных мастакоў. Вар'іруючы прапорцыю і канцэнтрацыю зваранай ці растваральнай кавы, аўтары ствараюць «духмяныя» шэдэўры, выкарыстоўваючы любы напой як альтэрнатыву звыклым акварэлі або маслу.

19 сакавіка ў Музеі гісторыі г. Мінска прайшло ўрачыстае адкрыццё праекта «Арт-каве». На імпрэзе была прэзентавана ўнікальная экспазіцыя, у аснове якой – рэпрадукцыі 6 карцін беларускіх мастакоў, выкананыя ў ўнікальнай тэхніцы «Кава-арт». Выбар арыгінальных палотнаў не выпадковы: кожнае з іх прадстаўляе пэўны накірунак жывапісу – абстракцыянізм, сацрэалізм, супрэматызм, прымітывізм, экспрэсіянізм і сюррэалізм.

1.jpg

2.jpg

З 19 марта на 6 найбуйнейшых АЗС "А-100" наведвальнікі змогуць убачыць рэпрадукцыі карцін беларускіх аўтараў, намаляваныя з дапамогай кавы. 

«Падтрымка і папулярызацыя беларускага мастацтва заўсёды былі важнымі часткамі дзейнасці нашай кампаніі. Мінулым летам мы рэалізавалі праект «Арт-запраўка» - выставу, дзе ўсе жадаючыя маглі ўбачыць на нашых АЗС 45 рэпрадукцый карцін 15 сучасных беларускіх мастакоў. Мы ўпэўнены, што праект «Арт-кава» стане незвычайным працягам гэтай цікавай гісторыі, будзе дзівіць і цешыць нашых наведвальнікаў, збліжаць іх з родным беларускім мастацтвам», - адзначыла дырэктар групы кампаній АЗС «А-100» Ганна Красоўская.

3.jpg

Падчас імпрэзы госці пагрузіліся ў займальную брыф-экскурсію ад знакамітага «вандруючага» экскурсавода Мікіты Моніча па гісторыі беларускага мастацтва. Акрамя таго, у рамках праекта «Арт-кава» быў распрацаваны новы дызайн кававых кубачкаў, прысвечаны папулярным стылям жывапісу. Набываючы каву, з 15 сакавіка кожны наведвальнік АЗС зможа не толькі атрымаць асалоду ад сагравальнага напоя, але і даведацца больш пра адзін з накірункаў мастацтва. Для гэтага эксперты Музея падрыхтавалі 6 пазнавальных матэрыялаў, даступных па спецыяльным QR-кодзе на кубачку.

4.jpg

«Мэта гэтага праекта – пазнаёміць шырокую публіку з творчасцю найбольш прыкметных прадстаўнікоў беларускага жывапісу. Музей гісторыі горада Мінска заўсёды імкнуўся ісці ў нагу з часам. І як выдатна, што дзякуючы сучасным тэхналогіям можна акунуцца ў беларускае мастацтва, проста выпіўшы кубачак кавы. Мы таксама рады, што бізнес актыўна падтрымлівае папулярызацыю культурнай спадчыны Беларусі», - пракаментавала дырэктар Музея гісторыі г. Мінска Галіна Ладісава.

Запрашаем выпіць каву з унікальнай серыі кубачкаў і атрымаць асалоду ад кававай выставы на АЗС "А-100"!

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная, 1/4
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34