Гэтым летам кліенты сеткі АЗС А-100, жыхары і госці Мінска змогуць стаць часткай мастацкага праекта “Арт-запраўка”.
“Арт-запраўка” – культурны праект А-100, новая форма рашэння экспазіцыі выставы, якая аб’яднае ў сабе 46 карцін 16 сучасных беларускіх мастакоў. Галоўнай асаблівасцю экспазіцыі з'яўляецца яе месцазнаходжанне. Для размяшчэння рэпрадукцый сучасных беларускіх мастакоў абраны 6 АЗС сеткі А-100 у Мінску, што знаходзяцца па адрасах:
- АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
- АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
- АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
- АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
- АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная
- АЗС №31 вул. Акадэмічная, 34
Менавіта на гэтых аўтазаправачных станцыях будуць размешчаны карціны беларускіх сучасных мастакоў, такіх як Леанід Шчамялёў, Раман Заслонаў, Уладзімір Тоўсцік, Ганна Сілівончык, Васіль Касцючэнка і іншых. Беларускі жывапіс у межах праекта “Арт-запраўка” даступны для кожнага – экспазіцыя не патрабуе ўваходнага білета, і любы жадаючы можа азнаёміцца з работамі, якія будуць паказаны ў межах выставы.
Праект “Арт-запраўка” пачне сваю працу 14 чэрвеня і працягнецца да восені. Увесь гэты час ён будзе актыўна развівацца і атрымае свой працяг ва ўнікальных падзеях як сучаснага мастацтва, так і беларускага стрыт-арта. Плануецца правядзенне тэматычных актыўнасцяў з удзелам мноства жыхароў і гасцей нашай сталіцы. Станавіцеся часткай беларускай сучаснай культуры, прыходзьце на экспазіцыю праекта “Арт-запраўка”.
Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100
Нумар |
Адрас |
АЗС №2 |
Мінскі р-н, Баравая, 7 |
АЗС №6 |
вул. Харкаўская, 81 |
АЗС №15 |
вул. Прамысловая, 2Б (МКАД) |
АЗС №23 |
вул. Казіміраўская, 39 (МКАД) |
АЗС №25 |
а/г Сеніца, вул. Зялёная, 1/4 |
АЗС №31 |
вул. Акадэмiчная, 34 |