Фарфор
03 лістапада 2021

Дэлфцкі роспіс

Нацыянальны набытак Нідэрландаў
Гісторыя знакамітага дэлфцкага роспісу керамічнай пліткі пачынаецца ў XVI стагоддзі, калі з Італіі ў Фландрыю і Нідэрланды «прыходзіць» культура размаляванай маёлікі. У пачатку XVII стагоддзя Нідэрланды пачалі імпартаваць кераміку з Кітая, але асаблівую папулярнасць заваяваў бела-сіні фарфор. Папулярнасць яго расла настолькі хутка, што галандскім ганчарам з цяжкасцю ўдавалася збываць свой традыцыйны тавар. У пэўны момант некалькі галандскіх фабрык пачалі імітаваць кітайскі фарфор. У горадзе Дэлфце сталі адчыняцца новыя мануфактуры, і дэлфцкая кераміка пачала заваёўваць свет. Карціны з распісанай пліткі і вазы XVII стагоддзя можна было знайсці нават у палацах індыйскіх махараджаў. Асаблівасцю дэлфцкага фарфору было шматразовае паліванне празрыстай свінцовай палівай і заключны абпал пры нізкіх тэмпературах, што рабіў выраб больш блізкім да фаянсу. Асноўнай прадукцыяй былі кафлі для абліцоўкі сцен і кафляных печаў, а таксама сталовы і дэкаратыўны посуд. Характэрнымі сюжэтамі для роспісу былі вятракі, кветкавыя кампазіцыі, рыбацкія лодкі і ўзбярэжжа. Дэлфцкі фарфор лічыцца нацыянальным здабыткам Нідэрландаў і неаддзельнай часткай гісторыі развіцця краіны.