Часонскі фарфор, або пэкча, – від традыцыйнага карэйскага фарфору, які вырабляўся ў эпоху Часон з 1392 па 1910 гады.
Найбольш вядомы роспіс з цмокам лічыўся элітарным і рэдкім, бо вырабляўся ў славутых ганчарных майстэрнях у Пунвоне, якія абслугоўвалі каралеўскі двор. Чары і посуд гэтага тыпу маюць стылізаваны малюнак у выглядзе вялікага карэйскага цмока, які ляціць над аблокамі, выкананы падпаліўнымі фарбамі. Цмок мог трымаць у адной са сваіх лап «цмокавую дзяржаву», вядомую пад назвай Ёіджу.
Цмок быў папулярным сімвалам на тэрыторыі краін Усходняй Азіі – ён лічыўся сімвалам улады і сілы, але пры гэтым спрыяльнай і добразычлівай істотай, якую не варта баяцца.
Акрамя цмока часцяком выкарыстоўваліся ўзоры ў выглядзе квітнеючых лотасаў і хрызантэм, бамбуку і гронак вінаграду, птушак, рыб, матылькоў, якія ляцяць сярод кветак.
Вырабы былі вольныя і арыгінальныя па форме, пры іх вытворчасці часта ўжываўся залаты лак, а таксама розныя прыёмы арнаментацыі: рэльеф, паліроўка, гравіроўка, інкрустацыя, паліхромная эмаль і г. д. Акрамя сіняга выкарыстоўваліся зялёны, карычнева-зялёны і іншыя колеры. У пазнейшы перыяд вырабы аздабляліся золатам і срэбрам.