У вас бывалі выпадкі, калі атрыманне пасылкі прыносіла больш клопатаў, чым радасці, і гэта адбывалася па розных прычынах? Вы хочаце планаваць свой час і не арыентавацца на магчымасці кур’ера, які дастаўляе тавар? Хочаце атрымаць сваю пасылку хутка, за невялікія грошы, у зручны час і ў зручным месцы? Такое рашэнне ёсць.
Паштаматы – аўтаматызаваная паштовая станцыя, якая ўсталяваная на запраўках. Няма неабходнасці чакаць кур'ера, ёсць магчымасць планаваць свой самы каштоўны рэсурс – час і атрымаць пасылку тады, калі зручна вам. Аўтаматызацыя працэсу і адсутнасць чэргаў – яшчэ адзін вялікі плюс у параўнанні з іншымі варыянтамі атрымання.
На сённяшні дзень у Мінску ўжо ёсць сетка паштаматаў. Кампанія А-100 нядаўна пачала супрацоўніцтва з паштовым аператарам DPD у Беларусі, які дае магчымасць атрымоўваць пасылкі без непасрэднага ўдзелу чалавека – праз паштамат DPD!
Дзякуючы партнёрству сетка DPD павялічылася, а пасылкі атрымоўваць стала яшчэ зручней: у сетцы АЗС А-100 забраць сваю пасылку з паштамата DPD вы можаце кругласутачна, а сэрвіс прапануецца не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах (паштамат DPD усталяваны і функцыянуе ў горадзе Брэсце).
Перавагі паштаматаў DPD на АЗС А-100:
- зручная лагістыка – размяшчаюцца АЗС А-100 ва ўсіх раёнах Мінска;
- ахоп рэгіёнаў – размяшчэнне АЗС А-100 у Брэсце;
- адсутнасць чэргаў – працэс цалкам аўтаматызаваны;
- няма неабходнасці чакаць кур'ера – забраць пасылку можна ў любы зручны для вас час сутак;
- эканомія – нізкі кошт дастаўкі;
- размяшчэнне паштамата – унутры памяшкання АЗС А-100, дзе вы заўсёды можаце парадаваць сябе духмянай кавай і смачным хот-догам;
- бяспека – няма неабходнасці кантактаваць з людзьмі.
Мы чакаем вашы пасылкі на нашых АЗС з дастаўкай у паштаматы DPD!
Больш падрабязна вывучыць сэрвіс вы можаце на сайце dpd.by (https://www.dpd.by/pochtomaty/): даступныя паслугі, памеры ячэек, кошты і працэс атрымання пасылкі ў паштамате. А таксама даведацца пра месцазнаходжанне ўсіх паштаматаў (https://www.dpd.by/pochtomaty/adress-pochtomaty/).