Открытка своими руками!
05 снежня 2025

Паштоўка сваімі рукамі!

Навагоднія паштоўкі сваімі рукамі!
Вітаем!

Сумесна з Беларускім народным музеем архітэктуры і побыту мы падрыхтавалі для вас майстар-клас — як зрабіць навагоднюю паштоўку і талісман-абярэг сваімі рукамі.

Гэта выдатны спосаб павіншаваць блізкіх або пакінуць сабе прыемны напамін пра зімовыя святы.

На гэтай старонцы вы можаце паглядзець відэаінструкцыю, якая раскажа, як гэта зрабіць.



Тут таксама дасяжныя для спампоўвання трафарэты каня і шаблон паштоўкі. Вы можаце выкарыстоўваць іх у працы.

Што спатрэбіцца для паштоўкі:
  • нарыхтоўка са шчыльнай паперы фармату А7 (можна спампаваць па спасылцы);
  • 2 акрылавыя фарбы; 
  • пэндзаль;
  • трафарэты каня (можна спампаваць па спасылцы);
  • 1 бульбіна — каб зрабіць дэкаратыўныя адбіткі.
Што спатрэбіцца для талісмана:
  • 4 ніткі рознага колеру.
Дзяліцеся сваімі гатовымі паштоўкамі ў Instagram і адзначайце наш акаўнт @azs_a100
Нам будзе прыемна ўбачыць вашы працы!