Абмежаванне рэалізацыі газа
Паважаныя кліенты!
Звяртаем вашу ўвагу, што ў сувязі з усталяваным на тэрыторыі Беларусі спякотным надвор’ем магчымы часовыя прыпыненні запраўкі звадкаваным вуглевадародным газам (ЗВГ).
Рашэнне аб увядзенні абмежаванняў прымаеццца лакальна на кожнай заправачнай станцыі ў залежнасці ад фактычнай тэмпературы паветра і бягучых паказчыкаў ціску ў рэзервуарах і газавых балонах. У пікавыя спякотныя гадзіны для забеспячэння бяспекі кліентаў і супрацоўнікаў запраўка можа быць часова прыпынена. У ранішнія і вячэрнія гадзіны, як правіла, праца будзе ажыццяўляцца ў штатным рэжыме.
Прыносім выбачэнні за магчымыя нязручнасці і дзякуем за разуменне!