Новая мова - поддержим белорусский язык вместе
27 сакавіка 2023

Новая мова

Новая калекцыя пластыкавых шкляначак "Новая мова" разам з Новае радыё!

Сетка АЗС А-100 любіць і падтрымлівае беларускую мову. Сустракайце: наша новая калекцыя кубачкаў: «Новая мова»!

Мы прапануем незвычайны дызайн кубачкаў, каб нашы кліенты ўключыліся ў гульню. Адчуй у сабе моц слана або спрыт вожыка, зграбнасць тукана ці спакой капібары.

Выбірай свой напой, выбірай свайго героя, выбірай сваю мову!

Беларуская мова – гэта жывая сістэма, якая развіваецца. У ёй ёсць цікавыя словы, і мы хочам імі падзяліцца з вамі.

  • Спакваля - исподволь, медленно;
  • Смоўж - улитка;
  • Дагары нагамі - вверх тормашками;
  • Цікаваць - высматривать;
  • Лагодны - добродушный, мирный;
  • Зграбны - стройный, изящный;

  • Вобмацкам - на ощупь;
  • Млявы - вялый;
  • Краска - полевой цветок;
  • Пантофлі - шлепанцы;
  • Трыпутнік - подорожник;
  • Падабайка - лайк;
                                       

    і гэтыя словы не забудзься ⇒

  • Цвiль - плесень;
  • Пупышка - почка;
  • Лянота - лень;
  • Адданы - преданный;
  • Наўскасяк - наискось;
  • Кудлаты - лохматый;
  • Гумовікі – резиновые сапоги;
  • Гмах - высотное здание;
  • Цiшотка - футболка, майка;
  • Фрызура - прическа;
  • Прышпільны - интересный, смешной;
  • Шпацыр - прогулка;
  • Лецiшча - дача.

Калекцыя кубачкаў «Новая мова» з'явілася дзякуючы супрацоўніцтву сеткі АЗС А-100 і кампаніі Новае радыё, бо для яе беларуская мова таксама важная і блізкая!

Націскай на персанажаў кубачкаў «Новая мова», каб разгледзець бліжэй!



Духмяныя напоі на АЗС А-100, незвычайныя словы на беларускай мове, добрая музыка ад Новага радыё і крэатыўны дызайн новай калекцыі кубачкаў - лепшыя складнікі для цудоўнага настрою гэтай вясной ;)

А-100 – больш, чым АЗС!