МАРА - мечты клиентов исполняются вместе с А-100! От 25 Декабря 2020
25 снежня 2020

МАРА – мары кліентаў спраўджваюцца разам з А-100!

Вы даўно марыце пра штосьці? Расказвайце пра свае мары нам – кожны месяц сетка заправак А-100 выконвае адну мару свайго кліента. Падрабязнасці выканання мары снежня чытайце ніжэй.
Мару нашага пастаяннага кліента Шлыка Сяргея выканала праграма падзякі сеткі заправак «А-100» 25 снежня 2020 года на АЗС №7 (г. Мiнск, пр. Партызанскi, 8Б). Выдатны Калядны настрой падарылі нашаму кліенту у святочны дзень - сапраўдны "Калядны цуд". Сяргей, шматдзетны бацька, загадал Мару - зладзіць незабыўнае свята для сваіх дзяцей. Кампанія падарыла вялікай сям'і падарожжа да дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу, а самым малодшым дзеткам - навагоднія пачастункі. Мы атрымалі выдатныя словы падзякі, невымоўныя эмоцыі дзяцей і бацькоў. Кожная мара мае значэнне! Цяпер шчаслівых людзей стала больш!