Большая победа маленького стаканчика
30 лістапада 2020

Вялікая перамога маленькага кубачка

У 2019 годзе мы дасягнулі сваёй вельмі доўгачаканай мэты – прадалі больш за мільён нашых кубачкаў кавы. І хочам падзяліцца з вамі яшчэ адным дасягненнем, звязаным з гэтым прадуктам. Наш рэкламны праект – серыі вядомых вам кубачкаў –стаў пераможцам прэміі Effie ў катэгорыі «Рэкламная кампанія з доўгатэрміновым эфектам»!


Кава – адзін з ключавых прадуктаў кампаніі. Мы ставілі мэту пераадолець мяжу – мільён кубачкаў у год, і мы яе дасягнулі. У гэтым нам дапамог звычайны кубачак для кавы. За два гады сфарміравалася культура ўжывання кавы ў сетцы АЗС А-100 і ўстойлівая асацыяцыя: кава на А-100 – гэта смачна і цікава. 64 % згадак кампаніі ў сацыяльных сетках – адзнакi з кубачкамі.

Мы робім кубачкі з сэнсам. Закладваючы ў кожную серыю культурную, гістарычную, мастацкую ці сацыяльную каштоўнасць, пашыраем кола мэтавай аўдыторыі і ўзмацняем прыхільнасць (любоў – перабор, на маю думку) сваіх пастаянных кліентаў.

Кубачак на А-100 -–больш, чым кубачак. І нашы продажы гэта даказваюць.

Гэта вялікі гонар для нас, вынік шматгадовай працы, удасканалення саміх сябе і жадання дарыць кліентам самы лепшы сэрвіс і самую смачную каву. І мы хочам сказаць вам вялікі дзякуй! Безумоўна, гэтай перамогі не было б без вас і вашай падтрымкі. Як і А-100.