Члены журы высока ацанілі праект «РАМ». А для нас усмешкі задаволеных кліентаў – штодзённы стымул да стараннай працы. Дзякуючы праекту ў вас з'явілася магчымасць парадаваць сябе на АЗС “А-100” шырокім выбарам смачных свежых хот-догаў, бургераў, сандвічаў, выпечкі і гатовых страў.
На працягу 2020 года нашы заправачныя станцыі станавіліся больш утульнымі, камфортнымі, сучаснымі. Гэта каштавала нашым супрацоўнікам вялікай колькасці ўкладзеных сіл і любові. Мы вельмі ганарымся дасягненнямі нашай каманды.
Атрымаць прэстыжную прэмію – важна, але галоўная наша матывацыя – ваш давер, дарагія кліенты. І дзеля гэтага мы гатовы ўвесь час кідаць сабе новыя выклікі і заваёўваць чарговыя вяршыні.
Вялікі дзякуй!
Ваша “А-100”.