Крытэры выбару

Крытэры выбару пастаўшчыка і новай прадукцыі ў сетцы АЗС «А-100»

Сетка АЗС «А-100» адбірае пастаўшчыкоў для заключэння дагавора пастаўкі зыходзячы з адпаведнасці дадзеных пастаўшчыкоў і прапанаваных імі тавараў наступным умовам:

  • Прапанаваны пастаўшчыком тавар адпавядае асартыментнай палітыцы сеткі АЗС «А-100».
  • Суадносіны кошту і якасці тавару, знешняга выгляду яго ўпакоўкі спрыяюць стабільнай цікавасці спажыўца да дадзенага тавару.
  • Пастаўшчык гарантуе стабільную якасць пастаўляемага тавару ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Мытнага саюза.
  • Пастаўшчык гарантуе бесперабойныя пастаўкі тавару ў адпаведнасці з заказамі сеткі «А-100» і ў аб'ёмах, якія задавальняюць патрэбы сеткі АЗС.
  • Пастаўшчык прапануе тавар, упакоўка якога адпавядае ўсім патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама забяспечвае мінімізацыю выдаткаў на прыёмку, выкладку і перасоўванне тавару.
  • Пастаўшчык гарантуе пастаўку тавару на транспарце, які адпавядае патрабаванням па транспартоўцы прадуктаў харчавання.
  • Наяўнасць сістэмы EDI.
  • Пастаўшчык мае права ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць на тэрыторыі РБ. Таксама пастаўшчык павінен мець неабходныя ліцэнзіі ці іншыя дакументы, якія дазваляюць займацца адпаведнымі відамі дзейнасці.
  • Пастаўшчык падзяляе і гатовы выконваць этычныя каштоўнасці сеткі АЗС «А-100».

Служба закупак і лагістыкі

Служба закупак і лагістыкі

+375 17 233-33-33, дадатковы 4297