Безналичный расчет

Праграма "Дзякуй" для Berlio!

Запраўляйцеся на АЗС сеткі А-100 з выкарыстаннем бірулькі праграмы "Дзякуй" і збірайце балы: 1 запраўлены літр = 0,2 бала!

Балы можна траціць на любыя тавары т паслугі ў сетцы АЗС А-100 з разліку:
  • 70 балаў = 1 літр паліва (акрамя газу) 
  • 20 балаў = 1 літр газу 
  • 20 балаў = 1 рубель зніжкі на тавары* і паслугі
*за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва, тытунёвых вырабаў, нетытунёвых нікацінаўтрымліваючых вырабаў, вадкасці для электронных сістэм палення.

Адсочвайце колькасць назапашаных балаў па карце ў рэжыме анлайн у асабістым кабінеце.

Правілы рэкламнай акцыі "Бізнес, далучайся!"
17932

Пытанні і адказы

На якіх запраўках я магу атрымаць балы пры аплаце па карце Berlio?
Акцыя працуе на ўсіх АЗС сеткі, у тым ліку і на ААЗС.
Што рабіць,калі я забыўся бірульку?
Каб атрымаць балы на бірульку, трэба назваць нумар мабільнага тэлефона, да якога прывязана бірулька, або адсканаваць штрых-код вашай бірулькі з мабільнага дадатку "Дзякуй".
Як я магу патраціць балы?
За назапашаныя балы можна набыць любую паслугу або тавар на АЗС (* за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва, тытунёвых вырабаў, нетытунёвых нікацінаўтрымліваючых вырабаў, вадкасці для электронных сістэм палення)
Ці ёсць абмежаванні па спісанні балаў?
Пры спісанні раней назапашаных балаў зніжка на купленае можа складаць не больш за 99.99%. Або кошт кожнай адзінкі тавару/ паслугі ў чэку не можа быць менш за 10 (дзесяць) капеек з улікам даступнага акруглення.
Калі я заправіў 500 літраў па карце Berlio, што я ад гэтага буду мець?
За гэту запраўку вы атрымаеце 100 балаў на вашу бірульку ўдзельніка праграмы ўдзячнасці "Дзякуй", якія даюць вам зніжку ў памеры 5,00 беларускіх рублёў пры наступным набыцці тавараў і /або паслуг, або 1,43 літра паліва для запраўкі свайго аўтамабіля.

Адправiць запоўнены дагавор

Дагавор будзе адпраўлены ў аддзел па рабоце з бізнэс-кліентамі А-100.