Сэрвісы

Кампанія «А-100» з радасцю прэзентуе праект «Жыццё ў абмен на вечкі». Збіраючы пластыкавыя вечкі ў спецыяльныя кантэйнеры, мы разам дапамагаем хворым дзецям і дарослым. Кожны з нас можа зрабіць такую дробязь для таго, каб дапамагчы тым, хто мае ў гэтым  патрэбу. Сабраны пластык не трапляе ў навакольнае асяроддзе, экасістэма становіцца чысцей.

На жаль, дзяржаўных сродкаў не хапае для дапамогі тым, хто мае цяжкую хваробу. Існуюць розныя формы дапамогі. Наш праект даступны для кожнага: без значных намаганняў і фінансавых выдаткаў. Агульны ўклад у справу неверагоднай важнасці.

Штогод на сметніках нашай краіны назапашваецца больш за 4000 тон адных толькі пластыкавых вечак. А яны могуць быць  накіраваны на паўторную вытворчасць. Такім чынам прырода вызваляецца ад цяжкой ношы, эканоміцца першасная сыравіна, а сабраныя сродкі накіроўваюцца на дабрачыннасць.

Як гэта працуе

У межах дабрачыннага праекта другасная сыравіна абменьваецца на грошы. Кантэйнеры для збору пластыкавых вечак вы можаце знайсці на адной з нашых заправак. Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена на інтэрактыўнай карце. Алгарытм просты:

  • збірайце вечкі;
  • у зручны час наведвайце пункты з кантэйнерамі;
  • нашы супрацоўнікі здаюць іх на прадпрыемствы, якія займаюцца перапрацоўкай пластыку;
  • сродкі, атрыманыя ад продажу другаснай сыравіны, накіроўваюцца на дабрачыннасць.

Якія вечкі падыходзяць? Можна збіраць любыя пластыкавыя вечкі: ад пластыкавых бутэлек, парфумы, сродкаў бытавой хіміі, кетчупу і маянэзу, упаковак тэтра-пак, сланечнікавага і аліўкавага алею, вітамінаў, БАДаў, зубной пасты, кантэйнераў, пульверызатараў і іншага. Важны момант: вечкі павінны быць чыстымі, без акцызнай маркі і ўкладышаў.

У кантэйнеры для збору пластыкавых вечак можна таксама класці невялікія вырабы: упакоўкі кіндэр-сюрпрызаў, ручкі ад ёмістасцяў для вадкасцяў і каністраў, пластыкавых бутэлек, мерныя шкляначкі і іншы пластык невялікага памеру. На кожнай такой рэчы ёсць спецыяльная маркіроўка ў выглядзе трыкутніка, які складаецца са стрэлак.

З удзячнасцю за ўдзел

Сабраныя сродкі пойдуць на набыццё дарагога медыцынскага абсталявання, лекі для хворых дзяцей і дарослых, вымушаных кожны дзень змагацца за сваё жыццё. Некалькі вечак, сабраных кожным з нас, дапамогуць зрабіць свет лепш!

#разамздолеем