Акцыя 
Акцыя завершана

Зніжка ў Музее навук "Квантум"

Для уладальнікаў зарэгістраваных біруляк праграмы ўдзячнасці «Дзякуй». Зніжка 40 руб. на пакет Дня Нараджэння або 10 руб. на Сямейны білет ў Музеі навук "Квантум" згодна з Правіламі акцыі

ПРАВІЛЫ правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Зніжка ў Музее навук "Квантум"”

1. Гэтыя Правілы правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Зніжка ў Музее навук "Квантум"” (далей па тэксце – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Зніжка ў Музее навук "Квантум"” (далей па тэксце – Акцыя), накіраванай на стымуляванне продажу нафтапрадуктаў на аўтазаправачных станцыях ТДА “Астотрэйдынг” (далей – кампанія або Сетка АЗС “А-100”).

2. Акцыя праводзіцца з 01 верасня па 30 лістапада 2018 года

3. Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца фізічныя асобы, уладальнікі зарэгістраваных біруляк праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”, якія выказалі свае пажаданне ўдзельнічаць у рэкламнай акцыі і адпавядаюць патрабаванням па яе правядзенні.

4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях: № 1, 2, 5, 6, 7, 11 ,12, 13, 15 ,16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 30, 31, 35.

5.1 У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Без статусу”, “Срэбра”, якія за адзін раз (у адным чэку) купілі ад 25 і больш літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП) на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце – Чэк), што дае магчымасць атрымаць зніжку 10 руб. на набыццё квітка тыпу “Сямейны” ў Музее навук "Квантум" па 31.12.2018.

5.2. У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Золата”, “Золата+”, якія за адзін раз (у адным чэку) зрабілі пакупку на любую суму на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце – Чэк), што дае магчымасць атрымаць зніжку 40 руб. на браніраванне любога пакета Дня Нараджэння або зніжку 10 руб. на набыццё квітка тыпу “Сямейны” ў Музее навук "Квантум" па 31.12.2018.

6. Каб атрымаць зніжку, удзельнік сумеснай рэкламнай акцыі павінен паказаць арыгінал касавага чэка ТДА “Астотрэйдынг” супрацоўніку Музея навук "Квантум" да пачатку аказання паслуг.

7. Скарыстацца паслугай, якая прапануецца па акцыі, можна будзе да 31.12.2018.

8. Адзін касавы чэк можа быць выкарыстаны адзін раз і толькі аднім удзельнікам сумеснай рэкламнай акцыі. Пасля атрымання зніжкі касавы чэк забіраецца.

9. Зніжка не сумуецца з іншымі дзейнымі прапановамі. Тэлефон для даведак +375 29 6331505.

10. Да ўдзелу ў рэкламнай акцыі ў выпадку разліку на АЗС ТДА “Астотрэйдынг” прымаюцца наяўныя грашовыя сродкі, банкаўскія карты, а таксама карты “Халва” МТБанка і “Карта пакупак” Белгазпрамбанка.

11. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў Акцыі адносна яе арганізацыі і правядзення накіроўваюцца на адрас: 223053 Мінскі р-н, в. Баравая, д. 7, адміністратыўныя памяшканні, каб. № 24.

12. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі Акцыі, у выпадку немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоваў, разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць гэтыя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

14. Кампанія мае права змяніць тэрмін правядзення Акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8а
АЗС №11 Машынабудаўнікоў, 7Б
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82