Акцыя 
Акцыя завершана

Зніжка 50 бел.руб у Key Motoschool

Для ўдзельнікаў праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” са статусам “Срэбра”, “Золата”, “Золата+”.

ПРАВІЛЫ правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Зніжка 50 бел.руб у ТАА “Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі” (Key Motoschool)

1. Гэтыя Правілы правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Зніжка 50 бел.руб у ТАА “Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі” (далей па тэксце – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Зніжка 50 бел.руб у ТАА “Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі” (далей па тэксце – Акцыя), мэтай якой з’яўляецца стымуляванне продажу нафтапрадуктаў праз аўтазаправачныя станцыі ТДА “Астотрэйдынг” і стымуляванне развіцця праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” з боку ўдзельнікаў.

2. Акцыя праводзіцца ў перыяд з 00:00 01.08.2018 па 23:59 30.09.2018 года на наступных АЗС сеткі “А-100”: № 1, 2, 5, 6, 7, 11, 12, 13, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 30, 31, 35

3. Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца фізічныя асобы, уладальнікі зарэгістраваных біруляк праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”, якія выказалі сваё жаданне прыняць удзел у рэкламнай акцыі і адпавядаюць патрабаванням, што тычацца яе правядзення.

4. Правілы правядзення рэкламнай акцыі: “Зніжка 50 бел.руб у ТАА “Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі”:

5. У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Срэбра”, “Золата”, “Золата+”, якія за адзін раз (у адным чэку) купілі ад 25 і больш літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП) на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце - Чэк), што дае магчымасць атрымаць зніжку на 50 бел.руб. на курс перападрыхтоўкі кіроўцаў з катэгорыі “В” і “С” на катэгорыю “А” ў ТАА “Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі”

6. Для атрымання зніжкі ўдзельніку рэкламнай акцыі неабходна паказаць арыгінал касавага чэка ТДА “Астотрэйдынг” супрацоўніку ТАА “Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі” да пачатку аказання паслуг.

7. Скарыстацца паслугай, якая прапануецца па акцыі, можна будзе да 30.11.18.

8. Адзін касавы чэк можа быць выкарыстаны адзін раз і толькі аднім удзельнікам рэкламнай акцыі. Пасля атрымання зніжкі касавы чэк забіраецца.

9. Зніжка не сумуецца з іншымі дзейнымі прапановамі. Тэлефон для даведак +375 (29) 196-69-05.

10. Да ўдзелу ў рэкламнай акцыі у выпадку разліку на АЗС ТДА “Астотрэйдынг” прымаюцца наяўныя грашовыя сродкі, банкаўскія карты, а таксама карты “Халва” ЗАТ “МТБанк” і “Карта пакупак” ААТ “Белгазпрамбанк”.

11. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў сумеснай рэкламнай акцыі адносна яе арганізацыі і правядзення накіроўваюцца на адрас 220125, горад Мінск, вуліца Гінтаўта, дом 1, 3-ці паверх, каб. 9.

12. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі сумеснай рэкламнай акцыі, у выпадку немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоваў, разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць гэтыя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

14. Кампанія мае права змяніць тэрмін правядзення сумеснай рэкламнай акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8а
АЗС №11 Машынабудаўнікоў, 7Б
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №24 АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82