Акцыя 
Да 20 сакавіка 2019

Рэкламная гульня "Паехалi на каву!"

Жадаеце выiграць падарожжа ў Рым? Прымайце ўдзел у нашай рэкламнай гульнi: "Паехалi на каву!" Жадаем поспеху!
Жадаеце выйграць падарожжа ў Iталiю?
Прымайце ўдзел у гульнi "Паехалi на каву!"
Што патрабуецца для ўдзелу?
  • быць удзельнікам праграмы ўдзячнасці "Дзякуй",
  • набыць дзве любых кавы Грандэ (Амерыкана Грандэ, Капучына Грандэ, Латэ Грандэ) у  перыяд з 08.01. 03:00 па 02:59 01.03 на любой з пазначаных ніжэй АЗС 
  • колькасць шансаў неабмежаваная! 
Solemare2.jpg
ПАДРАБЯЗНЫЯ ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭКЛАМНАЙ ГУЛЬНІ
«Паехалi на каву!»
Гэтыя Правілы правядзення рэкламнай гульні (далей – Правілы), распрацаваныя ў адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні рэкламных гульняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2003 № 51 (са змяненнямі і дапаўненнямі), вызначаюць парадак правядзення рэкламнай гульні «Паехалi на каву!» (далей – Гульня), якая праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі кавы (Амерыкана Грандэ, Капучына Грандэ, Латэ Грандэ) сярод зарэгiстраваных ўладальнiкаў карт-бiрулек праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» ТДА «Астотрэйдынг» у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці.

1. Арганізатар Гульні.

Арганізатарам Гульні з’яўляецца Таварыства з дадатковай адказнасцю «Астотрэйдынг» (ТДА «Астотрэйдынг»), якое знаходзіцца па адрасе: 220125 г. Мінск, вул. Гінтаўта, 1, памяшканне 9. Юрыдычны адрас ТДА «Астотрэйдынг»: 223053, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Баравая, дом 7, адміністратыўныя памяшканні, кабінет 24; УНП 690362737; E-mail: a-100@a-100.by

2. Назва Гульні: Гульня мае назву: «Паехалi на каву!»

3. Удзельнікі Гульні.

У Гульні могуць прыняць удзел дзеяздольныя фізічныя асобы, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд правядзення Гульні, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, зарэгiстраваныя ўладальнікі карт-бірулек праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» ТДА «Астотрэйдынг» у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці.

Удзельнікам рэкламнай гульні не можа быць асоба, якая знаходзіцца ў працоўных адносінах з арганізатарам, муж (жонка) такой асобы, яе блізкія сваякі, а таксама асобы, якія знаходзяцца з такой асобай у адносінах сваяцтва.

4. Правы ўдзельнікаў Гульні.

Удзельнік Гульні мае права: знаёміцца з Правіламі Гульні, прымаць удзел у Гульні на ўмовах, вызначаных Правіламі, і атрымліваць адпаведныя Прызы.

Кожны Удзельнік можа прымаць удзел у Гульні неабмежаваную колькасць разоў.

5. Тэрміны правядзення Гульні

Пачатак Гульні: 08 студзеня 2019 года

Сканчэнне Гульні: 20 сакавіка 2019 года (уключаючы перыяд правядзення розыгрышу, выдачы прыза, апублікавання вынікаў рэкламнай гульні).

6. Тэрыторыя правядзення Гульні:

аўтазаправачныя станцыі ТДА «Астотрэйдынг» (далей – АЗС ТДА «Астотрэйдынг»): размешчаныя ў г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці: 


АЗС №1 г. Мінск, вул. Прыгарадная, 69,
АЗС №2 Мінскі р-н, в. Баравая, 7
АЗС №5 г. Мінск, вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 г. Мінск, вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 г. Мінск, пр-т Партызанскі, 8а
АЗС №12  г. Мінск, вул. Прытыцкага, 62В
АЗС №13  г. Мінск, вул. Радыяльная, 13 А
АЗС №15 г. Мінск, вул. Прамысловая, 2 Б (МКАД)
АЗС №16  г. Мінск, вул. Казінца, 133
АЗС №17  г. Мінск, вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі раён, Новадворскі с/с, М4, 15км, 2 (в. Ельніца)
АЗС №19  г. Мінск, вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 г. Мінск, вул. Ваўпшасава, 40,
АЗС №22 Мінская вобл., Смалявічскі р-н, аўтадарога Мінск-Брэст-мяжа РФ, км.388 (направа)
АЗС №23 г. Мінск, вул. Казіміраўская, 39
АЗС №24 Мінскі р-н, Шчамысліцкі с/с, Р 1
АЗС №25 Мінскі р-н, аг. Сеніца, вул. Зялёная, 1/4
АЗС №26 г. Брэст, вул. 28 Ліпеня, 50
АЗС №27 г. Брэст, вул. Вясёлкавая, 20
АЗС №28 г. Брэст, пр. Рэспублікі, 6
АЗС №29 г. Брэст, вул. Я. Купалы, 106/4
АЗС №30 г. Мінск, вул. Анаева, 47
АЗС №31 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82

7. Назва тавараў, з мэтай стымулявання якіх праводзіцца Гульня
Гульня праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі кавы (Амерыкана Грандэ, Капучына Грандэ, Латэ Грандэ) сярод зарэгiстраваных ўладальнiкаў карт-бірулек праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» ТДА «Астотрэйдынг» у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці.

8. Прызавы фонд
8.1. Прызавы фонд Гульні сфарміраваны да пачатку Гульні за кошт маёмасных і грашовых сродкаў Арганізатара ў памеры 2 870 (дзве тысячы восемсот семдзесят) беларускіх рублёў.

1. Тур «Класічная Італія, Стандарт», пражыванне ў гатэлях 3* па праграме тура, стандартны 2-месны нумар, 2 чал. (7 начэй).
У тур уключана:
экскурсійная праграма: Мінск – Рым – Фларэнцыя – (Сіена) – Венецыя – Сан-Марына – Рыміні – Рым – Мінск;
Паслуга па перавозцы:
авіяпералёт: авіяпералёт Мінск – Рым – Мінск па мінімальным тарыфе;
трансфер: групавы трансфер;
паслуга па размяшчэнні:
пражыванне 7 начэй у гатэлях 3* па праграме тура «Класічная Італія Стандарт», стандартны 2-месны нумар;
паслуга па харчаванні: снеданні;
паслугі рускамоўнага суправаджальніка;
3-гадзінная пешаходная экскурсія па Рыме з рускамоўным гідам;
3-гадзінная экскурсія «Музеі Ватыкана» з рускамоўным гідам;
наведванне Тасканскай фермы ў раёне Кьянці (дэгустацыя, абед за дадатковую плату);
1,5-гадзінная пешаходная экскурсія па Фларэнцыі з рускамоўным гідам;
1,5-гадзінная экскурсія па Венецыі з рускамоўным гідам;
экскурсія з рускамоўным асістэнтам у Рэспубліку Сан-Марына.
Кошт тура 2 512 беларускіх рублеў
Умовы арганізацыі тура пазначаны ў п. 8.2.

2. Грашовыя сродкі для выплаты падаходнага падатку - 359 беларускіх рублеў

8.2. Дадаткова аплачваецца: медыцынская страхоўка; візы; падаткі на пражыванне ў гатэлі (аплачваецца на месцы); дадатковыя экскурсіі; навушнікі ў час экскурсій у Рыме, Музеях Ватыкана, Фларэнцыі і Венецыі (абавязкова) – 15 еўра (за ўвесь перыяд); уваходныя квіткі ў музеі, Саборы і г.д.; харчаванне; напоі; чаявыя.

Перыяд дзеяння тура: любыя даступныя для браніравання дні з 21.03.2019 па 31.12.2019.

У сувязі з неабходнасцю адкрыцця візы для наведвання Італіі, пераможца рэкламнай гульні павінен звярнуцца ў турыстычнае агенцтва не паздней за месяц да меркаванага падарожжа.

Пераможца павінен прынесці ўсе неабходныя для браніравання тура дадзеныя ў турыстычнае агенцтва не паздней за 25.03.2019.

9. Парадак ўдзелу ў Гульні.

9.1. Для ўдзелу ў Гульні ў перыяд з 03:00 з 08.01.19 па 02:59 01.03.19 неабходна выканаць наступныя ўмовы:

Набыць два любыя напоі кавы (Амерыкана Грандэ, Капучына Грандэ, Латэ Грандэ) з выкарыстаннем зарэгiстраваный карт-бірулькі праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» ТДА «Астотрэйдынг» у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці згодна з п.6. Правілаў Гульні.

9.2. У Гульні прымаюць удзел толькі зарэгiстраваныя ўладалнікі карт-біруляк праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» ТДА «Астотрэйдынг» у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці. Зарэгістраваць Бірульку трэба праз асабісты кабінет, спасылка на які знаходзіца на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Арганізатара па адрасе http://azs.a-100.by/ . Для рэгістрацыі неабходна:

- запоўніць усе абавязковыя палі ў анкеце (пазначаныя сімвалам * (зорачка), а менавіта: прозвішча, імя, імя па бацьку, пол, дата нараджэння, адрас электроннай пошты, нумар мабільнага тэлефона, адрас жыхарства.

- атрымаць на пазначаны карыстальнікам у анкеце нумар тэлефона код актывацыі, увесці яго ў асабістым кабінеце;

- скончыць рэгістрацыю, націснуўшы адпаведную кнопку.

9.3. У Гульні прымаюць удзел асобы, якія выканалі патрабаванні гэтых Правіл.

9.4. Удзельнік Гульні мае магчымасць удзельнічаць у Гульні неабмежаваную колькасць разоў.

10. Парадак правядзення розыгрыша прызавога фонду

Розыгрыш прызавога фонду Гульні адбудзецца 06.03.2019г. у 17:00 на аўтазаправачный станцыі №2 ТДА «Астотрэйдынг», размешчаный па адрасе: Мінская вобласць, Мінскі р-н, в. Баравая, 7.

11. Механіка розыгрышу прызавога фонду Гульні. Вызначэнне пераможцы Гульні. Інфармаванне пераможцаў.

11.1. Для правядзення розыгрышу фармiруецца спіс удзельнікаў Гульні, якія выканалі ўмовы Гульні ў перыяд з 03.00 08.01.19 па 02:59 01.03.19. Спіс удзельнікаў Гульні ўключае: парадкавы нумар удзельніка Гульні, які прысвойваецца па прозвiшчу, iмя, iмя па бацьку ўдзельніка Гульні ў алфавітным парадку, нумар карткі-бірулькі праграмы ўдзячнасці "Дзякуй" ТДА "Астотрэйдынг" у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэстскай вобласці, колькасць разоў выканання ўмоў Гульні (пакупка кавы (Амерыкана Грандэ, Капучына Грандэ, Латэ Грандэ) сярод зарэгістраваных ўладальнікаў карт-бірулек праграмы ўдзячнасці "Дзякуй" ТДА "Астотрэйдынг" у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэстскай вобласці.

На кожны парадкавы нумар удзельніка Гульні паводле спісу ўдзельнікаў Гульні Арганізатар фарміруе картку, якая ўключае: парадкавы нумар удзельніка Гульні, нумар карткі-бірулькі праграмы ўдзячнасці "Дзякуй" ТДА "Астотрэйдынг" у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэстскай вобласці.

Kaлі ўдзельнік выканаў Гульні больш за адзін раз, у лататрон змяшчаецца колькасць картак, роўная колькасці выканання ўдзельнікам умоў Гульні.

Карткі усіх удзельнікаў Гульні ў адпаведнасці са спісам удзельнiкаў Гульні раздрукоўваюцца і змяшчаюцца ў лататрон.
Член Камісіі раскручвае лататрон і ў выпадковым парадку вымае з яго адну картку з нумарам Бірулькі, вызначаючы такім чынам пераможцу розыгрышу, які атрымае тур «Класічная Італія. Стандарт», пражыванне ў гатэлях 3* па праграме тура, стандартны 2-месны нумар, 2 чалавекі (7 начэй).

11.2. Вынікі розыгрышу прызавога фонду Гульні фіксуюцца ў Пратаколе камісіі, які складаецца і падпісваецца прысутнымі членамі камісіі.

11.3. Удзельнікі Гульні маюць права азнаёміцца з вынікамі розыгрышу на афіцыйным сайце кампаніі па спасылцы: http://azs.a-100.by/company/news. Вынікі розыгрышу будуць апублікаваны на сайце ў дзень розыгрышу, 06.03.2019, у 21:00.

11.4. Пасля правядзення розыгрышу Пераможца Гульні апавяшчаецца пра выйгрыш заказным пісьмом з паведамленнем па адрасе жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пазначаным ў асабістым кабінеце ў час рэгістрацыі Бірулькі, а таксама шляхам паведамлення па электроннай пошце і СМС-паведамлення на пазначаны ў асабістым кабінеце нумар тэлефона, паведамлення ў асабістым кабінеце ўдзельніка праграмы ўдзячнасці “Дзякуй не пазней за 10.03.2019.

12. Парадак выдачы прыза

12.1. Для атрымання прыза Пераможца павінен у срок да 20.03.2019 прыехаць па адрасе: г. Мінск, вул. Гінтаўта, 1, пам.№9, папярэдне ўзгадніўшы дзень і час прыезду з прадстаўніком Арганізатара па тэлефоне +375 44 580 66 16. Для атрымання прыза Пераможца павінен мець з сабой пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (або від на жыхарства), нацыянальны пашпарт той краіны, грамадзянінам якой ён з’яўляецца, або дакумент, які сведчыць асобу (для асоб без грамадзянства).

12.2. У выпадку адмовы Пераможцы ад прыза, неатрымання прыза у вызначаным правіламі парадку і тэрмінах або невыкання ўмоў яго атрымання, прыз застанецца ў Арганізатара і будзе выкарастаны паводле яго меркавання.

12.3. Адказнасць Арганізатара па выдачы Прыза абмежавана выключна Прызам, названым у п.8. Выплата грашовага эквіваленту кошту Прыза або яго замена на іншы Прыз не дапускаецца.

12.4. Арганізатар не аплачвае Удзельнікам выдаткі, звязаныя з праездам да месяца розыгрышу, а таксама да месца атрымання Прыза.

12.5. Пацвярджэннем атрымання прыза Пераможцам з’яўляецца ведамасць перадачы прыза, падпісаная пераможцам.

12.6. Арганізатар пры выдачы Прыза Пераможцу Гульні прызнаецца падатковым агентам і нясе адказнасць за захаванне дзеючага падатковага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Выдача Прыза адбываецца шляхам перадачы Прыза Пераможцу Гульні за мінусам сумы грашовага ўзнагароджання ў памеры кампенсацыі падаходнага падатку 359 (трыста пяцьдзясят дзевяць) беларускіх рублёў. Падаходны падатак аплачваецца Арганізатарам пасля падпісання ўдзельнiкам Гульні, які прэтэндуе на атрыманне прыза, ведамасці перадачы Прыза.

12.7. Факт удзелу ў Гульні мае на ўвазе, што яе ўдзельнікі згаджаюцца з гэтымі Правіламі, у тым ліку з умовамі выдачы прыза, а таксама з тым, што ў межах Гульні іх прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, фатаграфіі, інтэрв’ю і іншыя матэрыялы пра іх могуць быць скарыстаныя Арганізатарам. Удзельнікі згаджаюцца даваць рэкламныя інтэрв’ю пра ўдзел у Гульні, у тым ліку па радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце і ў іншых сродках масавай інфармацыі, а таксама здымацца для вырабу графічных рэкламных матэрыялаў без выплаты за гэта нейкай узнагароды.

Усе правы на такія інтэрв’ю і вынікі здымання будуць належаць Арганізатару.

12.8. Арганізатар не нясе адказнасці за любую шкоду, якую ўладальнік Галоўнага прыза і/ці спадарожнік Галоўнага прыза наносіць як здароўю (жыццю) або маёмасці Пераможцы Рэкламнай гульні, так і маёмасці, здароўю або жыццю трэціх асоб на працягу ўсяго тэрміну Турыстычнага падарожжа па такіх акалічнасцях, як адсутнасць у іх неабходных для рэалізацыі сваіх правоў дакументаў (пашпарты і г.д.), адмова пасольства выдаць візы, а таксама ў выпадках іх несвоечасовага прыбыцця да часу адпраўлення транспартнага сродку, прадугледжанага праграмай паездкі, па сваёй віне.

13. Склад Камісіі па правядзенні Гульні.

Для правядзення Гульні, кантролю за выкананнем Правіл Гульні, зацвярджэння вынікаў, падвядзення вынікаў розыгрышу, Арганізатар стварае камісію па яе правядзенні ў наступным складзе:

Старшыня Камісіі – начальнік аддзела маркетынгу ТДА “Астотрэйдынг” Купрыенка Алена Віктараўна.

Члены Камісіі:

1. Спецыяліст па маркетынгу аддзела маркетынгу ТДА “Астотрэйдынг” Пагадаеў Павел Юр’евіч;

2. Спецыяліст па сэрвісе ТДА “Астотрэйдынг” Філімонава Уладзіслава Алегаўна;

3. Вядучы юрысконсульт ТДА “Астотрэйдынг” Сяверына Вікторыя Валер’еўна;

4. Маркетолаг ТАА “Салемарэ Тур” Гарошка Дар’я Сяргееўна.

14. Інфармацыя пра Гульню, публікацыя Правіл Гульні.

Правілы Гульні будуць апублікаваны ў газеце “Звязда” да пачатку рэкламнай гульні.

Вынікі Гульні будуць апублікаваны ў газеце “Звязда” да 15.03.2019г.

Дадаткова інфармацыю пра Гульню можна атрымаць на Інтэрнэт сайце Арганізатара: http://azs.a-100.by/company/news

Інфармацыю пра правілы і ўмовы ўдзелу ў Рэкламнай гульні можна атрымаць па тэлефоне +375 17 233-33-33) ці на сайце Арганізатара http://azs.a-100.by

15. Іншыя ўмовыСпрэчкі паміж Арганізатарам Рэкламнай гульні і Удзельнікамі Рэкламнай гульні разглядаюцца згодна з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8а
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная
АЗС №26 вул. 28 Лiпеня
АЗС №27 вул. Радужная, 20
АЗС №28 пр. Рэспублікі, 6
АЗС №29 вул. Я. Купалы, 106/4
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82