Акцыя 
Да 27 верасня 2019

Рэкламная гульня "2500 прызоў да 25-цi годдзя А-100"

ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭКЛАМНАЙ ГУЛЬНІ

“2500 прызоў да 25-цi годдзя А-100!”

 

Гэтыя правілы правядзення рэкламнай гульні “2500 прызоў да 25-цi годдзя А-100!” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Пагадненнем аб правядзенні рэкламных гульняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2003 г. №51 (са змяненнямі і дапаўненнямі), і вызначаюць парадак правядзення рэкламнай гульні “2500 прызоў да 25-цi годдзя А-100!” (далей – Рэкламная гульня), якая праводзіцца ў мэтах стымулявання рэалізацыі паліва (АІ-92, АІ-95, ДП), спадарожных тавараў (акрамя тытуню, алкагольных і слабаалкагольных напояў, піва), спадарожных паслуг сярод зарэгістраваных уладальнікаў карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” ТДА “Астотрэйдынг”.

1. Арганізатар Рэкламнай гульні

Арганізатарам Рэкламнай гульні з’яўляецца Таварыства з дадатковай адказнасцю “Астотрэйдынг” (ТДА “Астотрэйдынг”), якое знаходзіцца па адрасе: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта, 1, пам. 9.

Юрыдычны адрас ТДА “Астотрэйдынг”: 223053, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Баравая, дом 7, адміністратыўныя памяшканні, кабінет 24;

УНП 690362737;

E-mail: a-100@a-100.by

2. Назва Рэкламнай гульні

Рэкламная гульня мае назву: “2500 прызоў да 25-цi годдзя А-100!”

3. Удзельнікі Рэкламнай гульні

У Рэкламнай гульні могуць браць удзел дзеяздольныя фізічныя асобы, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд правядзення Рэкламнай гульні, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія ўвесь час пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, зарэгістраваныя ўладальнікі карты-бірулькі “Дзякуй” ТДА “Астотрэйдынг”.

Удзельнікам Рэкламнай гульні не можа быць асоба, якая знаходзіцца ў працоўных адносінах з арганізатарам, муж (жонка) такой асобы, яе блізкія сваякі, а таксама асобы, якія знаходзяцца з такой асобай у адносінах сваяцтва.

4. Правы ўдзельнікаў Рэкламнай гульні

Удзельнік Рэкламнай гульні мае права: знаёміцца з Правіламі Рэкламнай гульні, браць удзел у Рэкламнай гульні на ўмовах, вызначаных Правіламі, і атрымліваць адпаведныя.

Кожны Ўдзельнік можа браць удзел у Рэкламнай гульні неабмежаваную колькасць разоў.

5. Тэрміны правядзення Рэкламнай гульні

Пачатак Рэкламнай гульні: 01 жніўня 2019 года.

Сканчэнне Рэкламнай гульні: 27 верасня 2019 года (уключаючы перыяд правядзення розыгрышу, выдачы прызаў, апублікавання вынікаў Рэкламнай гульні).

6. Тэрыторыя правядзення Рэкламнай гульні

Аўтазаправачныя станцыі ТДА “Астотрэйдынг” (далей – АЗС ТДА “Астотрэйдынг”), якія знаходзяцца ў г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці згодна з табліцай ніжэй:

Нумар АЗС

Адрас

АЗС №1

г. Мінск, вул. Прыгарадная, 69,

АЗС №2

Мінскі р-н, в. Баравая, 7

АЗС №3

г. Мінск, вул. Шаранговіча, 81

АЗС №4

АЗС №4 г. Мінск, вул. Герасіменкі, 2

АЗС №5

г. Мінск, вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3

АЗС №6

г. Мінск, вул. Харкаўская, 81

АЗС №7

г. Мінск, пр-т Партызанскі, 8а

АЗС №8

Мінскі р-н, Бараўлянскі с/с, М-3, 7-ы км, 1

АЗС №9

г. Маладзечна, вул. Лібава-Роменская, 129

АЗС №10

Мінская вобл., Мінскі р-н, Папярнянскі с/с, раён вёскі Цнянка

АЗС №11

г. Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 7Б

АЗС №12

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 62В

АЗС №13

г. Мінск, вул. Радыяльная, 13 А

АЗС №14

г. Мінск, вул. Трасцянецкая, 16

АЗС №15

г. Минск, вул. Прамысловая, 2 Б (МКАД)

АЗС №16

г. Мінск, вул. Казінца, 133

АЗС №17

г. Мінск, вул. Някрасава, 41

АЗС №18

Мінскі раён, Навадворскі с/с, М4, 15км, 2 (в. Ельніца)

АЗС №19

г. Мінск, вул. Брыкета, 23 (МКАД)

АЗС №20

г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)

АЗС №21

г. Мінск, вул. Ваўпшасава, 40

АЗС№22

Мінская вобл., Смалявічскі р-н, аўтадарога Мінск-Брэст-мяжа РФ, км.388 (з правага боку)

АЗС№23

г. Мінск, вул. Казіміраўская, 39

АЗС№24

Мінскі р-н, Шчамысліцкі с/с, Р 1

АЗС№25

Мінскі р-н, аг. Сеніца, вул.Зялёная,1/4

АЗС№26

г. Брэст, вул. 28 Ліпеня, 50

АЗС№27

г. Брэст, вул. Вясёлкавая, 20

АЗС№28

г. Брэст, пр. Рэспублікі, 6

АЗС№29

г. Брэст, вул. Я. Купалы, 106/4

АЗС№30

г. Мінск, вул. Анаева, 47

АЗС№31

г. Мінск, вул. Акадэмічная, 34

АЗС№32

Брэсцкая вобласць, Маларыцкі раён, Макранскі с/с, агр. Макраны, вул. Брэсцкая

АЗС№33

г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 178/1

АЗС№34

г. Мінск, Лагойскі тракт, 49

АЗС№35

Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82

7. Назва тавараў/паслуг, у мэтах стымулявання якіх праводзіцца Рэкланая гульня

Рэкламная гульня праводзіцца ў мэтах стымулявання рэалізацыі паліва (АІ-92, АІ-95, ДП), спадарожных тавараў (акрамя тытуню, алкагольных і слабаалкагольных напояў, піва), спадарожных паслуг сярод зарэгістраваных уладальнікаў карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” ТДА “Астотрэйдынг”.

8. Прызавы фонд Рэкламнай гульні

8.1. Прызавы фонд Рэкламнай гульні сфарміраваны за кошт маёмасці і грашовых сродкаў Арганізатара ў памеры 26742 (дваццаць шэсць тысяч семсот сорак два) беларускія рублі 50 (пяцьдзясят) капеек.

Прызавы фонд Рэкламнай гульні ўключае наступныя прызы:

Табліца №1. Прызавы фонд Рэкламнай нульні.

№ п/п

 

Назва прыза

Колькасць

Кошт за адзінку, бел. руб.

Агульны кошт, бел. руб.

1.

Кава Капучына “Грандэ”

(далей – Прыз 1)

250

1,03

257, 50

2.

Французскі хот-дог з сасіскай з ялавічыны 3 соусы 162г. (далей Прыз – 2)

250

1,82

455,00

3.

Мыйня партальная па праграме “Пяшчотная” (далей – Прыз 3)

400

10,80

4320,00

4.

Грашовыя сродкі на куплю паліва ў памеры 8 (восем) беларускіх рублёў 35 (трыццаць пяць) капеек ў сетцы АЗС ТДА “Астотрэйдынг” (далей – Прыз 4)

1000

8,35

8350,0

5.

Грашовыя сродкі на куплю паліва ў памеры 16 (шаснаццаць) беларускіх рублёў 70 (семдзясят) капеек ў сетцы АЗС ТДА “Астотрэйдынг” (далей – Прыз 5)

400

16,70

6680,0

6.

Грашовыя сродкі на куплю паліва ў памеры 33 (трыццаць тры) беларускіх рублёў 40 (сорак) капеек ў сетцы АЗС ТДА “Астотрэйдынг” (далей – Прыз 6)

200

33,40

6680,0

9. Парадак удзелу ў Рэкламнай гульні

9.1. Для ўдзелу ў Рэкламнай гульні ў перыяд з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. неабходна выканаць наступныя ўмовы:

набыць за адзін раз 25 літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП) ці спадарожныя тавары (акрамя тытуню, алкагольных і слабаалкагольных напояў, піва) і/ці спадарожныя паслугі на суму 10,00 беларускіх рублёў і больш з выкарыстаннем зарэгістраванай карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” ТДА “Астотрэйдынг” на любой АЗС ТДА “Астотрэйдынг” згодна з п.6 гэтых Правіл. Удзельнік, які выканаў умовы, пазначаныя ў гэтым абзацы, набывае адзін шанс на атрыманне прыза. Удзельнік мае права выканаць умовы гульні неабмежаваную колькасць разоў.

Удзельнікі, якія ў перыяд з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. сабралі агульную колькасць шансаў ад 1 да 5 уключна, удзельнічаюць у розыгрышы Прыза 1 і Прыза 2.

Удзельнікі, якія ў перыяд з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. сабралі агульную колькасць шансаў ад 6 да 10 уключна, удзельнічаюць у розыгрышы Прыза 3.

Удзельнікі, якія ў перыяд з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. сабралі агульную колькасць шансаў ад 11 і больш, удзельнічаюць у розыгрышы Прыза 4, Прыза 5, Прыза 6.

9.2. У Рэкламнай гульні бяруць удзел толькі зарэгістраваныя ўладальнікі (уласнікі) карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” ТДА “Астотрэйдынг”, якія прайшлі рэгістрацыю дапачатку выканання ўмоў, неабходных для ўдзелу ў Рэкламнай гульні (частка першая падпункта 9.1).

Зарэгістраваць Бірульку неабходна праз асабісты кабінет, спасылка на які размешчана на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Арганізатара па адрасе http://azs.a-100.by/.

Для рэгістрацыі неабходна:

запоўніць усе абавязковыя палі ў анкеце (пазначаныя сімвалам * (зорачка), а менавіта: прозвішча, імя, імя па бацьку, пол, дата нараджэння, адрас электроннай пошты, нумар мабільнага тэлефона, адрас пражывання;

атрымаць на пазначаны карыстальнікам у анкеце нумар тэлефона код актывацыі, увесці яго ў асабістым кабінеце;

завяршыць рэгістрацыю, націснуўшы на адпаведную кнопку аб прыняцці рашэння пра ўдзел у рэкламнай гульні.

9.3. Удзельнік Рэкламнай гульні мае магчымасць удзельнічаць у Рэкламнай гульні неабмежаваную колькасць разоў.

9.4. Удзельнік Рэкламнай гульні бярэ ўдзел у розыгрышы прызаў у адпаведнасці з колькасцю сабраных шансаў згодна з табліцай № 2 п.10. гэтых Правіл Рэкламнай гульні.

9.5. У розыгрышы прызавога фонду бяруць удзел толькі асобы, якія выканалі патрабаванні гэтых Правіл.

10. Парадак правядзення розыгрышу прызавога фонду

Розыгрыш прызавога фонду Рэкламнай гульні будзе праводзіцца па адрасе: Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Баравая, 7, на АЗС №2 ТДА “Астотрэйдынг”.

Прызавы фонд разыгрываецца паводле паслядоўнасці правядзення розыгрышаў у парадку і згодназ умовамі, пазначанымі у табліцы №2 пункта 10 гэтых Правіл.

Табліца №2. Розыгрыш прызавога фонду.

Удзельнічаюць удзельнікі Рэкламнай гульні, якія выканалі ўмовы Рэкламнай гульні згодна з п. 9.1. Правіл

Дата і час розыгрышу

 

 

 

 

Этап розыгрышу

Колькасць сабраных шансаў згодна з п. 9.1 Правіл Рэкламнай гульні

Прызы

для розыгрышу

з 11:00:01 01.08.2019 г.

па 23:59:59 31.08.2019 г.

06.09.2019 г. у 17.00

1 этап

Ад 1 да 5 шансаў уключна

1. Прыз 1, 250 шт.

2. Прыз 2, 250 шт.

2 этап

Ад 6 да 10 шансаў уключна

3. Прыз 3. 400 шт.

3 этап

Ад 11 шансаў і больш

4. Прыз 4, 1000 шт.

5. Прыз 5, 400 шт.

6. Прыз 6, 200 шт.

11. Механіка розыгрышу прызавога фонду Рэкламнай гульні. Вызначэнне пераможцы Рэкламнай гульні. Інфармаванне пераможцаў.

11.1. Для правядзення розыгрышу фарміруюцца наступныя спісы Удзельнікаў Рэкламнай гульні, якія выканалі ўмовы Рэкламнай гульні ў перыяд з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г.:

спіс Удзельнікаў Рэкламнай гульні, якія з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. сабралі ад 1 да 5 шансаў уключна;

спіс Удзельнікаў Рэкламнай гульні, якія з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. сабралі ад 6 да 10 шансаў уключна;

спіс Удзельнікаў Рэкламнай гульні, якія з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. сабралі ад 11 шансаў і больш.

Спісы Удзельнікаў Рэкламнай Гульні складаюцца з наступных палёў:

парадкавы Гульнявы нумар Удзельніка Рэкламнай гульні, які прысвойваецца па прозвішыы, імі, імі па бацьку Удзельніка Рэкламнай Гульні ў алфавітным парадку;

прозвішча, імя, імя па бацьку Удзельніка Рэкламнай гульні;

парадкавы нумар карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” ТДА “Астотрэйдынг”.

Розыгрыш прызавога фонду праводзіцца ў тры этапы:

у першы этап праводзіцца розыгрыш Прыза 1 і Прыза 2 сярод Удзельнікаў Рэкламнай гульні, якія з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. сабралі ад 1 да 5 шансаў уключна;

у другі этап праводзіцца розыгрыш Прыза 3 сярод Удзельнікаў Рэкламнай гульні, якія з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. сабралі ад 6 да 10 шансаў уключна;

у трэці этап праводзіцца розыгрыш Прыза 4, Прыза 5, Прыза 6 сярод Удзельнікаў Рэкламнай гульні, якія з 11:00:01 01.08.2019 г. па 23:59:59 31.08.2019 г. сабралі ад 11 і больш шансаў.

Для правядзення розыгрышу кожнага этапа на парадкавы нумар Удзельніка Рэкламнай гульні згодна са спісам Удзельнікаў Рэкламнай гульні кожнага этапа Арганізатар фарміруе картку, якая:

парадкавы нумар Удзельніка;

нумар карты-бірулькі праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” ТДА “Астотрэйдынг”;

У лататрон змяшчаецца колькасць картак Удзельніка, роўная колькасці шансаў гэтага Удзельніка на атрыманне прыза.

Карткі ўсіх удзельнікаў Рэкламнай гульні, паводле спісу Удзельнікаў Рэкламнай гульні кожнага этапа, раздрукоўваюцца і змяшчаюцца ў лататрон.

Член камісіі раскручвае лататрон і ў выпадковым парадку вымае з яго колькасць картак з парадкавым нумарам Удзельніка і нумарам Бірулькі, якая адпавядае колькасці прызаў прызавога фонду кожнага тура, вызначаючы такім чынам пераможцаў розыгрышаў усяго прызавога фонду кожнага этапа Рэкламнай Гульні, вызначаючы такім чынам пераможцаў усяго прызавога фонду Рэкламнай гульні. Прызавы фонд разыгрываецца ў паслядоўнасці, пазначанай у табліцы № 2 пункта 10 гэтых Правіл.

11.2. Вынікі розыгрышу прызавога фонду Рэкламнай гульні фіксуюцца ў Пратаколе камісіі, які складаецца і падпісваецца прысутнымі членамі камісіі.

11.3. Удзельнікі Рэкламнай гульні маюць права азнаёміцца з вынікамі розыгрышу на афіцыйным сайце кампаніі па спасылцы: http://azs.a-100.by/company/news.

Вынікі розыгрышу будуць апублікаваны на сайце ў дзень розыгрышу кожнага тура да 21:00.

11.4. Інфармаванне Пераможцы пасля правядзення розыгрышу Рэкламнай гульні адбываецца па электроннай пошце шляхам пісьмовага паведамлення пра выйгрыш і СМС-паведамлення на нумар тэлефона, пазначаны ў асабістым кабінеце ў час рэгістрацыі Бірулькі, у тэрмін не пазней за 13.09.2019 г. Дадатковае інфармаванне Пераможцы адбываецца шляхам паведамлення ў асабістым кабінеце ўдзельніка праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” па выніках правядзення розыгрышу ў тэрмін не пазней за 14.09.2019 г.

12. Парадак выдачы прызаў

12.1. Выдача прызаў адбываецца ў тэрмін не пазней за 13.09.2019 г. шляхам залічэння прыза на рахунак у асабістым кабінеце Пераможцы Рэкламнай гульні:

- Прыз 1-3 залічваецца ў форме купона са штрых-кодам для атрымання прыза ў сетцы АЗС ТДА “Астотрэйдынг”;

- Прыз 4 залічваецца на рахунак у асабістым кабінеце ў форме грашовых сродкаў у памеры 8 (восем) беларускіх рублёў 35 (трыццаць пяць) капеек. Пераможца мае права скарыстацца пазначанай сумай, каб набыць паліва ў сетцы АЗС ТДА “Астотрэйдынг”;

- Прыз 5 залічваецца на рахунак у асабістым кабінеце ў форме грашовых сродкаў у памеры 16 (шаснаццаць) беларускіх рублёў 70 (семдзясят) капеек. Пераможца мае права скарыстацца пазначанай сумай, каб набыць паліва ў сетцы АЗС ТДА “Астотрэйдынг”;

- Прыз 6 залічваецца на рахунак у асабістым кабінеце ў форме грашовых сродкаў у памеры 33 (трыццаць тры) беларускіх рублёў 40 (сорак) капеек. Пераможца мае права скарыстацца пазначанай сумай, каб набыць паліва ў сетцы АЗС ТДА “Астотрэйдынг”.

Прызам, залічаным на рахунак у асабістым кабінеце, неабходна скарыстацца на АЗС ТДА “Астотрэйдынг” па мэтавым прызначэнні да 31.12.2019 г.

12.2. У выпадку адмовы Пераможцаў Рэкламнай гульні ад атрымання прыза, неатрымання прыза ў вызначаным Правіламі парадку і тэрміны або невыканання ўмоў яго атрымання, прызы застаюцца ў Арганізатара і выкарыстоўваюцца па меркаванні Арганізатара.

12.3. Адказнасць Арганізатара па выдачы Прызаў абмежавана выключна Прызавым фондам, пазнчаным у п. 8.1 гэтых Правіл.

Выплата грашовага эквівалента кошту прыза ці замена яго на іншы прыз не дапускаецца.

12.4. Арганізатар не аплачвае Удзельнікам выдаткі, звязаныя з праездам да месца розыгрышу, а таксама да месца атрымання Прыза.

12.5. Факт удзелу ў Рэкламнай гульні мае на ўвазе, што яе Удзельнікі згодныя з гэтымі Правіламі, у тым ліку з умовамі выдачы прыза, а таксама з тым, што ў рамках Рэкламнай гульні іх прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, фатаграфіі, інтэрв'ю і іншыя матэрыялы пра іх могуць быць скарыстаны Арганізатарам. Удзельнікі згодныя даваць рэкламныя інтэрв’ю пра ўдзел у Рэкламнай гульні, у тым ліку па радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце і ў іншых сродках масавай інфармацыі, а таксама здымацца для падрыхтавання графічных рэкламных матэрыялаў без выплаты за гэта якой-небудзь узнагароды.

Усе правы на такія інтэрв’ю і вынікі здымання будуць належаць Арганізатару.

13. Склад Камісіі па правядзенні Рэкламнай гульні

Для правядзення Рэкламнай гульні, кантролю за выкананнем Правіл Рэкламнай гульні, зацвярджэння рэзультатаў, падвядзення вынікаў па рэзультатах правядзення розыгрышу кожнага этапа, Арганізатарам ствараецца камісія па яе правядзенні ў наступным складзе:

1. Начальнік аддзела маркетынгу ТДА “Астотрэйдынг” Купрыенка Алена Віктараўна.

2. Спецыяліст па сэрвісе аддзела маркетынгу ТДА “Астотрэйдынг” Мірончык Вольга Іванаўна.

3. Начальнік кантрольна-рэвізійнай службы ТДА “Астотрэйдынг” Кароткі Дзмітрый.

4. Вядучы юрысконсульт ТДА “Астотрэйдынг” Сяверына Вікторыя Валер’еўна.

5. Загадчык гандлёвым аб’ектам грамадскага харчавання ПСУП “Бімінок” Карбоўскі Ілья Уладзіміравіч.

14. Інфармацыя пра Рэкламную гульню, публікацыя Правіл Рэкламнай гульні

Правілы Рэкламнай гульні будуць апублікаваны ў газеце “Камсамольская Праўда ў Беларусі” да пачатку правядзення Рэкламнай гульні.

Вынікі Рэкламнай гульні будуць апублікаваны ў газеце “Камсамольская Праўда ў Беларусі” да 27.09.2019 г.

Дадаткова інфармацыю пра Рэкламную гульню можна атрымаць на Інтэрнэт сайце Арганізатара: http://azs.a-100.by/company/news

Інфармацыю пра правілы і ўмовы ўдзелу ў Рэкламнай гульні можна атрымаць па тэлефоне +375 17 2333333 ці на сайце Арганізатара http://azs.a-100.by

15. Іншыя ўмовы

Спрэчкі паміж Арганізатарам Рэкламнай Гульні і Удзельнікамі Рэкламнай Гульні разглядаюцца згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.



Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №3 вул. Шаранговiча, 81
АЗС №4 вул. Герасiменка, 2
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8а
АЗС №8 Бараўлянскi с/с, M3, 7-ы км, 1
АЗС №9 вул. Лібава-Роменская, 129а
АЗС №10 Папярнянскі с/с, раён вёскі Цнянка
АЗС №11 Машынабудаўнікоў, 7Б
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №14 вул. Трасцянецкая, 16
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №24 АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная
АЗС №26 вул. 28 Лiпеня
АЗС №27 вул. Радужная, 20
АЗС №28 пр. Рэспублікі, 6
АЗС №29 вул. Я. Купалы, 106/4
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №32 в. Макраны, вул. Брэсцкая
АЗС №33 Даўгінаўскі тракт, 178/1
АЗС №34 Лагойскі тракт, 49
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82