Акцыя 
Да 04 мая 2019

Рэкламная акцыя «Салодкая зніжка на паліва»

Для ўдзельнiкаў праграмы «Дзякуй».

ПРАВІЛЫ правядзення рэкламнай акцыі “Салодкая знiжка на палiва”.

1. Гэтыя Правілы правядзення рэкламнай акцыі “Салодкая зніжка на паліва” (далей па тэксце – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення рэкламнай акцыі “Салодкая зніжка на паліва” (далей па тэксце – Акцыя), мэтай якой з’яўляецца падтрыманне цікавасці да праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” з боку ўдзельнікаў, а таксама стымуляванне павелічэння продажу нафтапрадуктаў на аўтазаправачных станцыях ТДА “Астотрэйдынг” (далей – кампанія або Сетка АЗС “А-100”).

2. Рэкламная акцыя праводзіцца ў перыяд з 11:00 05.03.2019 па 02:59 04.05.2019.

3. Да ўдзелу ў Акцыі дапускаюцца фізічныя асобы, уладальнікі карты-бірулькі праграмы “Дзякуй”, якія прайшлі рэгістрацыю.

4.   Акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях: № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11,12,13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35 (усе АЗС).

5. У выпадку куплі паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) з выкарыстаннем бірулькі Праграмы Удзячнасці “Дзякуй” у перыяд з 11:00 05.03.2019 па 02:59 04.04.2019 кліенту налічваецца зніжка ў залежнасці ад колькасці набытых нафтапрадуктаў:
• у выпадку куплі ад 0 да 49,99 літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) – прапануецца зніжка 1,5%;
• у выпадку куплі ад 50 да 149,99 літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) – прапануецца зніжка 2,5%;
• у выпадку куплі ад 150,00 да 200,00 літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) – прапануецца зніжка 3,0%.

6. У выпадку куплі спадарожных тавараў (акрамя тытуню, алкаголю, слабаалкагольных напояў і піва) з выкарыстаннем бірулькі Праграмы Удзячнасці “Дзякуй” у перыяд з 11:00 05.03.2019 па 02:59 04.04.2019 кліенту налічваецца зніжка ў залежнасці ад колькасці набытых спадарожных тавараў (акрамя тытуню, алкаголю, слабаалкагольных напояў і піва):
• у выпадку куплі ад 25,00 да 49,99 беларускіх рублеў спадарожных тавараў (акрамя тытуню, алкаголю, слабаалкагольных напояў і піва) – прапануецца зніжка 1%;
• у выпадку куплі ад 50,00 да 74,99 беларускіх рублеў спадарожных тавараў (акрамя тытуню, алкаголю, слабаалкагольных напояў і піва) – прапануецца зніжка 2,0%.
• у выпадку куплі ад 75,00 да 99,00 беларускіх рублеў спадарожных тавараў (акрамя тытуню, алкаголю, слабаалкагольных напояў і піва) – прапануецца зніжка 3,0%.
у выпадку куплі ад 100,00 беларускіх рублеў спадарожных тавараў (акрамя тытуню, алкаголю, слабаалкагольных напояў і піва) – прапануецца зніжка 4,0%. 

7. Зніжкі, налічаныя за куплю паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) і налічаныя за куплю спадарожных тавараў (акрамя тытуню і алкаголю), у адпаведнасці з пазначанымі дыяпазонамі сумуюцца ў агульную зніжку. Максімальна дапушчальны памер сумарнай зніжкі - 7%.

8. Агульная зніжка, налічаная ў перыяд з 11:00 05.03.2019 па 02:59 04.04.2019 у адпаведнасці з пп.5,6 гэтых Правіл, прапануецца ў перыяд з 11:00 04.04.2019 па 02:59 04.05.2019 на куплю паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра) з выкарыстаннем бірулькі. Зніжка прапануецца на колькасць літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП-Еўра), якая менш за або роўная колькасці літраў, назапашаных па бірульцы кліента ў перыяд з 11:00 05.03.2019 па 02:59 04.04.2019. Максімальная колькасць літраў, на якую прапануецца зніжка с 11:00 04.04.2019 па 02:59 04.05.2019 не больш за 200 літраў. 

9. У выпадку, калі па бірульцы кліента няма тразакцый у перыяд з 03:00 04.04.2019 па 02:59 24.04.2019, зніжка, налічаная за перыяд з 11:00 05.03.2019 па 02:59 04.04.2019, дэактывуецца з 03:00 24.04.2019.

10. Да ўдзелу ў рэкламнай акцыі прымаюцца наяўныя грашовыя сродкі і ўсе банкаўскія карткі. З удзелу ў акцыі выключаюцца карты “Халва” ЗАТ “МТБанк”, карта “Аўтакарта” ЗАТ “МТБанк”, “Карта пакупак” ААТ “Белгазпрамбанк”, карпаркарта ААТ “Прыорбанк”.

11. Умовы рэкламнай акцыі не распаўсюджваюцца на куплю ЗВГ. Кліенты, якія купляюць нафтапрадукты праз мабільную праграму, у акцыі не ўдзельнічаюць.

12. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў рэкламнай акцыі адносна яе арганізацыі і правядзення дасылаюцца на адрас: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта, д. 1, памяшканне №9

13. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі рэкламнай акцыі, у выпадку немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоваў, разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць гэтыя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

15. Кампанія мае права змяніць тэрмін правядзення Акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by

Акцыя праводзіцца на ўсіх АЗС А-100