Акцыя 
Акцыя завершана

Запрашаем усіх на фінал "Бойкі каўбасак" у Парк Перамогі 9 верасня!

У нядзелю 9 верасня ў Парку Перамогі ўпершыню адбудуцца “Еўрапейскія галодныя гульні” – новая версія “Бойкі каўбасак” ад сеткі АЗС “А-100”.

У нядзелю 9 верасня ў Парку Перамогі ўпершыню адбудуцца “Еўрапейскія галодныя гульні” – новая версія “Бойкі каўбасак” ад сеткі АЗС “А-100”. Бяры ўдзел у самай гарачай бітве гэтай восені і атрымай званне галоўнага аматара хот-догаў краіны.

Для мінчукоў падрыхтавалі тры конкурсы: кулінарны, творчы і камандны. Ім прапануюць прыгатаваць хот-дог за 20 секунд і з’есці яго без дапамогі рук, намаляваць копію карціны Ван Гога кетчупам і гарчыцай ці “рамантычна” з’есці адну сасіску на дваіх, як гэта рабілі героі мультфільма “Лэдзі і Валацуга”. Рэкардсменаў чакаюць прызы ад сеткі АЗС “А-100”.

У фінальнай бітве “Еўрапейскіх галодных гульняў” удзельнікі будуць есці хот-догі на хуткасць. 10 “спартоўцаў” прайшлі адборачныя туры і ўжо даказалі, што могуць з’есці хот-дог за 25 секунд, яшчэ 10 удзельнікаў выберуць з наведвальнікаў парка.

Пераможца “Еўрапейскіх галодных гульняў” атрымае залатую хот-дог карту, якая дае магчымасць на працягу месяца бясплатна абедаць ва ўсёй сетцы АЗС “А-100”. Прыходзь і дакажы ўсяму Мінску, што ты не дылетант, а варты звання галоўнага знатака хот-догаў!

Дзе? Парк Перамогі Калі? 9 верасня А якой гадзіне? А 14-й

Акцыя праводзіцца на ўсіх АЗС А-100