Акцыя 
Акцыя завершана

Пакет "Шынамантаж" у TEXX Service»

Зніжка 50% на шынамантаж ў сетке Центраў TEXX Service для ўдзельнiкаў праграмы «Дзякуй» згодна з Правіламі акцыі.

ПРАВІЛЫ

Правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Пакет Шынамантаж у TEXX Service”

 

1.        Гэтыя Правілы правядзення рэкламнай акцыі “Пакет Шынамантаж у TEXX Service” (далей па тэксце – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення рэкламнай акцыі “Пакет Шынамантаж у TEXX Service” (далей па тэксце – Акцыя), накіраванай на стымуляванне продажу нафтапрадуктаў на аўтазаправачных станцыях ТДА “Астотрэйдынг” (далей – кампанія або Сетка АЗС “А-100”).

2. Акцыя праводзіцца з 01 красавіка па 31 траўня 2019 года.

3. Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца фізічныя асобы, уладальнікі зарэгістраваных біруляк праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”, якія выказалі свае пажаданне ўдзельнічаць у рэкламнай акцыі і адпавядаюць патрабаванням па яе правядзенні.

4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях: № 1, 2, 5, 6, 7, 11 ,12, 13, 15 ,16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 30, 31, 35.

5.1 У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Без статусу”, “Срэбра”, якія за адзін раз (у адным чэку) купілі ад 25 і больш літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП) на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце – Чэк), што дае магчымасць атрымаць зніжку 50% на шынамантаж у сетцы Цэнтраў TEXX Service па 09.06.2019.

5.2. У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Золата”, “Золата+”, якія за адзін раз (у адным чэку) зрабілі любую пакупку на любую суму на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце – Чэк), што дае магчымасць атрымаць зніжку 50% на шынамантаж у сетцы Цэнтраў TEXX Service па 09.06.2019.

6. Каб атрымаць зніжку, удзельнік рэкламнай акцыі павінен паказаць арыгінал касавага чэка ТДА “Астотрэйдынг” супрацоўніку сеткі Цэнтраў TEXX Service, перш чым яму будуць аказаны паслугі.

7. Скарыстацца паслугай, прапанаванай па акцыі, можна будзе да 09.06.2019.

8. Адзін касавы чэк можа быць скарыстаны толькі адзін раз і толькі аднім удзельнікам рэкламнай акцыі. Пасля атрымання зніжкі касавы чэк анулюецца.

9. Зніжка не сумуецца з іншымі дзейнымі прапановамі.

10. Зніжка дзейнічае толькі з матэрыяламі сэрвісу.

11. У выпадку разліку ў сетцы Цэнтраў цэнтра TEXX Service крэдытнай карткай растэрміноўкі (“Халва”, “Картка пакупак”, “SMART карта”) зніжкі не ўлічваюцца.

12. Абавязкова зрабіць папярэдні запіс на аказанне паслуг са зніжкай. Тэлефон для даведак 8(029) 365-65-50.

13. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў Акцыі адносна яе арганізацыі і правядзення неабходна дасылаць на адрас: вул. Гінтаўта, дом 1, 3 паверх, оф. 9, 220125, г. Мінск.

14. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі Акцыі, у выпадку немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоваў, разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць гэтыя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

16. Кампанія мае права змяніць тэрмін правядзення Акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by.


Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8а
АЗС №11 Машынабудаўнікоў, 7Б
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №24 АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82