Акцыя 
Акцыя завершана

Пакет Шынамантаж у TEXX Service

Зніжка 50% на шынамантаж у сетцы Цэнтраў TEXX Service для ўдзельнікаў праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” згодна з умовамі акцыі.

ПРАВІЛЫ правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Пакет Шынамантаж у TEXX Service”

1. Гэтыя Правілы правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Пакет Шынамантаж у TEXX Service” (далей па тэксце – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Пакет Шынамантаж у TEXX Service” (далей па тэксце – Акцыя), накіраванай на стымуляванне продажу нафтапрадуктаў на аўтазаправачных станцыях ТДА “Астотрэйдынг” (далей – кампанія або Сетка АЗС “А-100”).

2. Акцыя праводзіцца з 05 кастрычніка па 30 лістапада 2018 года

3. Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца фізічныя асобы, уладальнікі зарэгістраваных біруляк праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”, якія выказалі свае пажаданне ўдзельнічаць у рэкламнай акцыі і адпавядаюць патрабаванням па яе правядзенні.

4. Рэкламная акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях: № 1, 2, 5, 6, 7, 11 ,12, 13, 15 ,16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 30, 31, 35.

5.1 У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Без статусу”, “Срэбра”, якія за адзін раз (у адным чэку) купілі ад 25 і больш літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП) на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце – Чэк), што дае магчымасць атрымаць зніжку 50% на шынамантаж у сетцы Цэнтраў TEXX Service па 02.12.2018.

5.2. У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Золата”, “Золата+”, якія за адзін раз (у адным чэку) зрабілі пакупку на любую суму на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце – Чэк), што дае магчымасць атрымаць зніжку 50% на шынамантаж у сетцы Цэнтраў TEXX Service па 02.12.2018.

6. Каб атрымаць зніжку, удзельнік сумеснай рэкламнай акцыі павінен паказаць арыгінал касавага чэка ТДА “Астотрэйдынг” супрацоўніку сеткі Цэнтраў TEXX Service да пачатку аказання паслуг.

7. Скарыстацца паслугай, якая прапануецца па акцыі, можна будзе да 02.12.2018.

8. Адзін касавы чэк можа быць выкарыстаны адзін раз і толькі аднім удзельнікам сумеснай рэкламнай акцыі. Пасля атрымання зніжкі касавы чэк забіраецца.

9. Зніжка не сумуецца з іншымі дзейнымі прапановамі.

10. Зніжка дзейнічае толькі з матэрыяламі сэрвісу.

11. У выпадку разліку ў сетцы Цэнтраў цэнтра TEXX Service крэдытнай картай растэрміноўкі (“Халва”, “Карта пакупак”, “SMART карта”) зніжкі не ўлічваюцца.

12. Папярэдні запіс на аказанне паслугі са зніжкай абавязковы. Тэлефон для даведак 8(029) 365-65-50.

13. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў Акцыі адносна яе арганізацыі і правядзення накіроўваюцца на адрас: вул. Гінтаўта, д.1, 3 паверх, оф. 9, 220125, г. Мінск.

14. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі Акцыі, у выпадку немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоваў, разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць гэтыя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

16. Кампанія мае права змяніць тэрмін правядзення Акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

Акцыя праводзіцца на ўсіх АЗС А-100