Акцыя 
Акцыя завершана

Гарачы хот-дог у дарогу за вогнетушыцель у багажніку – сетка АЗС “А-100” запрашае на ланч-чэлендж

Гарачы хот-дог у дарогу за вогнетушыцель у багажніку – сетка АЗС “А-100” запрашае на ланч-чэлендж

У аўторак 4 верасня кожны кіроўца Мінска ў час абеду зможа бясплатна атрымаць сэт з хот-дога і бутэлькі вады. Такім сытным і смачным перакусам уладальнікаў аўтамабіляў пачастуюць пры наяўнасці вогнетушыцеля ў багажніку машыны. У час абеду кожны кіроўца зможа паўдзельнічаць у ланч-чэленджы і з’есці хот-дог на хуткасць. 10 самых хуткіх прыхільнікаў гэтага стрыт-фуда стануць удзельнікамі першых “Еўрапейскіх галодных гульняў” і паспаборнічаюць за галоўны прыз – залатую карту на месяц бясплатных сняданкаў ва ўсёй сетцы АЗС “А-100”. На такі ланч-чэлендж мінчан запрашаюць а 12-й гадзіне.

Па статыстыцы практычна кожныя суткі ў Беларусі рэгіструецца хаця б адзін пажар у аўто. Пры мінімальным узгаранні ў салоне машыны агонь ахопіць увесь транспарт ўсяго за 10 хвілін. Каб пазбегнуць катастрофы, кожны кіроўца павінен быць гатовы патушыць пажар уласнаручна. Але не ва ўсіх беларусаў у багажніку ляжыць вогнетушыцель з дзейным тэрмінам прыдатнасці – толькі ў 8 з 10 выпадкаў ён спраўны. Гэта важная праблема, якой не надаецца належнай увагі.

Сетка АЗС “А-100” вырашыла зматываваць мінчан выконваць усе патрабаванні тэхнікі бяспекі на дарогах, і запрасіць іх на незвычайны ланч-чэлендж. Ён пачнецца а 12-й гадзіне пры ўездзе на запраўку “А-100” “Новы Двор”. Усіх кіроўцаў будзе сустракаць інспектар ДАІ і інжынер па тэхніцы бяспекі ад “А-100”, якія правераць наяўнасць спраўнага вогнетушыцеля ў багажніку. Першым 10 мінчанам з “пратэрмінаваным” вогнетушыцелем абяцаюць падарыць новы, а астатніх будуць адпускаць без папярэджання.

Пасля такой праверкі будзе карысна “патушыць” свой голад. Каб замовіць сабе бясплатны сэт з хот-дога і бутэлькі вады, выходзіць з машыны не спатрэбіцца. Да кожнага кіроўцы падыдзе афіцыянт.

У нашым меню ёсць класічны фрэнч-дог і дацкі хот-дог, у які дадаюць салату з агуркоў. Акрамя гэтага наведвальнікам прапануюць на выбар адну з 5 сасісак: з ялавічыны, свініны, курыцы або качкі. Гурманам будуць прапанаваць дадаць у хот-дог фірмовую каўбаску, рэцэпт якой трымаюць у сакрэце. У час ланч-чэленджу мінчане змогуць упершыню пачаставацца хот-догам ад “А-100” з пякучым соусам. Замест яго можна будзе абраць кетчуп, гарчыцу ці маянэз. Такая разнастайнасць асноў, сасісак і соусаў дазваляе сабраць больш за 60 розных спалучэнняў.

Сёлета амерыканец Джоўі Чэстнат па мянушцы “Сківіца” паставіў рэкорд у паяданні класічных хот-догаў. Ён з’еў 74 штукі за 10 хвілін. Прама ў час абеду кожнаму кіроўцу афіцыянт таксама прапануе паўдзельнічаць у ланч-чэленджы: з’есці хот-дог на хуткасць. Нарматыў, які вызначылі арганізатары для адной порцыі - 180 секунд. 10 кіроўцаў, якія ўкладуцца ў гэты час ці паспеюць з’есці хот-дог яшчэ хутчэй, запросяць стаць удзельнікамі першых у нашай краіне “Еўрапейскіх галодных гульняў” - маштабным гастрашоў па паяданні хот-догаў, якое адбудзецца 9 верасня ў Дзень танкіста ў Парку Перамогі. Пераможца зможа цэлы месяц бясплатна снедаць ва ўсёй сетцы заправак “А-100”.

АЗС “Новы Двор” знаходзіцца па адрасе: Навадворскі сельсавет 82, а прыехаць на абед і паўдзельнічаць у чэленджы можна з 12.00 да 14:00.

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82