Акцыя 
Да 31 сакавіка 2019

Чайны кэшбэк

ПРАВІЛЫ правядзення акцыі “Чайны кэшбэк”

1. Гэтыя Правілы (далей па тэксце – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення акцыі “Чайны кэшбэк” (далей па тэксце – Акцыя), накіраванай на стымуляванне продажу гарачых напояў на аўтазаправачных станцыях ТДА “Астотрэйдынг” (далей – кампанія або Сетка АЗС “А-100”). 

2. Рэкламная акцыя праводзіцца ў перыяд з 02.01.2019 3:00:00 па 31.03.2019 2:59:00.

3. Да ўдзелу ў Акцыі дапускаюцца фізічныя асобы, уладальнікі карты-бірулькі праграмы “Дзякуй”, якія прайшлі рэгістрацыю.

4. Акцыя праводзіцца кампаніяй на наступных аўтазаправачных станцыях: № 1, 2, 5, 6, 7, 11, 12, 13, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 35.

5. Калі ўдзельнік акцыі купіць 4 порцыі гарбаты ў асартыменце (гарбата-пюрэ цытрусава-імбірная, 60гр; гарбата-пюрэ вострая вішня, 60гр; гарбата-пюрэ малінавая, 60гр; гарбата-пюрэ журавінавая з імбірам, 60гр; гарбата-пюрэ з парэчкі з базілікам, 60гр) ён атрымае зніжку 50% на 5-ую порцыю гарбаты ў асартыменце. Калі ўдзельнік акцыі купіць 9 порцый гарбаты ў асартыменце, ён атрымае зніжку 100% на 10-ую порцыю гарбаты ў асартыменце. Дзеянне акцыі распаўсюджваецца на ўсе транзакцыі па куплі гарбаты ў асартыменце.

6. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў рэкламнай акцыі адносна яе арганізацыі і правядзення дасылаюцца на паштовы адрас: 220125, г. Мінск, вул. Гінтаўта 1, 3 паверх, ТДА “Астотрэйдынг”.

7. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі рэкламнай акцыі, у выпадку немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоваў, разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць гэтыя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

9. Кампанія мае права змяніць тэрмін правядзення Акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8а
АЗС №11 Машынабудаўнікоў, 7Б
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №24 АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная
АЗС №26 вул. 28 Лiпеня
АЗС №27 вул. Радужная, 20
АЗС №28 пр. Рэспублікі, 6
АЗС №29 вул. Я. Купалы, 106/4
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82