Акцыя 
Акцыя завершана

Балы ў ZOOQI.by

Для ўдзельнікаў праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”

ПРАВІЛЫ правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Балы ў ZOOQI.by”

1. Гэтыя Правілы правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Балы ў ZOOQI.by” (далей па тэксце – Правілы) рэгламентуюць парадак правядзення сумеснай рэкламнай акцыі “Балы ў ZOOQI.by” (далей па тэксце – Акцыя), мэтай якой з’яўляецца стымуляванне продажу нафтапрадуктаў і падтрыманне цікавасці да праграмы ўдзячнасці “Дзякуй” з боку ўдзельнікаў.

2. Акцыя праводзіцца ў перыяд з 00:00 01.08.2018 па 23:59 30.09.2018 года на наступных АЗС сеткі “А-100”: № 1, 2, 5, 6, 7, 11, 12, 13, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 30, 31, 35

3. Удзельнікамі рэкламнай акцыі з’яўляюцца фізічныя асобы, уладальнікі зарэгістраваных біруляк праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”, якія выказалі сваё жаданне прыняць удзел у рэкламнай акцыі і адпавядаюць патрабаванням, што тычацца яе правядзення.

4. У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Без статусу”, “Срэбра”, якія за адзін раз (у адным чэку) купілі ад 25 і больш літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП) на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце - Чэк), што дае магчымасць атрымаць 100 балаў на любыя заатавары на ZOOQI.by па ўнікальным промакодзе па 10.10.2018.

5. У перыяд правядзення сумеснай рэкламнай акцыі, кліенты са статусам “Золата”, “Золата+”, якія за адзін раз (у адным чэку) купілі ад 25 і больш літраў паліва (АІ-92, АІ-95, ДП) на пазначаных АЗС, атрымліваюць акцыйны чэк ТДА “Астотрэйдынг” (далей па тэксце - Чэк), што дае магчымасць атрымаць 250 балаў на любыя заатавары на ZOOQI.by па ўнікальным промакодзе.

6. Унікальны промакод з Чэка Сеткі АЗС “А-100” неабходна ўвесці на сайце ZOOQI.by для атрымання бонусных балаў для зніжкі на ўвесь асартымент тавараў, што знаходзяцца ў наяўнасці на сайце.

7. Тэрмін дзеяння Чэка (промакода) - па 10 кастрычніка 2018 года. Атрымаць балы, якія прапануюцца па акцыі, можна будзе да пазначанай даты.

8. Адзін Чэк можа быць выкарыстаны адзін раз і толькі аднім удзельнікам рэкламнай акцыі. Унікальны промакод можа быць выкарыстаны адзін раз. Пасля залічэння балаў па промакодзе, унікальны промакод анулюецца.

9. Бонусныя балы сумуюцца з іншымі дзейнымі праграмамі па налічэнні бонусных балаў.

10. Да ўдзелу ў рэкламнай акцыі у выпадку разліку на АЗС ТДА “Астотрэйдынг” прымаюцца наяўныя грашовыя сродкі, банкаўскія карты, а таксама карты “Халва” ЗАТ “МТБанк” і “Карта пакупак” ААТ “Белгазпрамбанк”.

9. Усе магчымыя прэтэнзіі ўдзельнікаў сумеснай рэкламнай акцыі адносна яе арганізацыі і правядзення накіроўваюцца на адрас 220125, горад Мінск, вуліца Гінтаўта, дом 1, 3-ці паверх, каб. 9.

10. Спрэчкі паміж кампаніяй і ўдзельнікамі сумеснай рэкламнай акцыі, у выпадку немагчымасці іх урэгулявання шляхам перамоваў, разглядаюцца ў судовым парадку згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

11. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць і (або) дапаўняць гэтыя Правілы, публікуючы адпаведныя змяненнi i (або) дапаўненні на афіцыйным сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

12. Кампанія мае права змяніць тэрмін правядзення сумеснай рэкламнай акцыі ў любы час шляхам размяшчэння адпаведнага паведамлення на сайце кампаніі www.azs.a-100.by.

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №1 вул. Прыгарадная, 69
АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7
АЗС №5 вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 пр. Партызанскі, 8а
АЗС №11 Машынабудаўнікоў, 7Б
АЗС №12 вул. Прытыцкага, 62в
АЗС №13 вул. Радыяльная, 13а
АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД)
АЗС №16 вул. Казінца, 133 (МКАД)
АЗС №17 вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 вул. Ваўпшасава, 40
АЗС №22 Траса М1/Е30 388-ы км
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)
АЗС №24 АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км
АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная
АЗС №30 вул. Анаева, 47
АЗС №31 вул. Акадэмiчная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82