Акцыя 
Акцыя завершана

4 хот-догі на аднаго і Мона Ліза з кетчупу — “А-100” назвала імя пераможцы “Еўрапейскіх галодных гульняў”

У гэту нядзелю 9 верасня адбыліся першыя “Еўрапейскія галодныя гульні”. Такое гастранамічнае спаборніцтва па гатаванні і хуткасным з’яданні хот-догаў у Парку Перамогі арганізавала сетка АЗС “А-100”. Больш за 100 удзельнікаў пазмагаліся за званне галоўнага аматара гэтага стрыт-фуда і залатую хот-дог карту на месяц бясплатных абед-сэтаў з хот-дога і кубачка кавы. За день такога спаборніцтва было згатавана 200 храбусткіх булачак і 10 кілаграм сасісак з 5 відаў мяса.

Чэмпіянаты па хуткасным з’яданні стрыт-фуда ўжо больш за 100 год адбываюцца ў розных краінах нашай планеты. Сярод лідараў па колькасці такіх фуд-спаборніцтваў — ЗША, Канада і Японія. У Беларусі месца галоўнага эксперта па такім смачным “відзе спорту” ўтрымлівае сетка АЗС “А-100”.

— У 2015 годзе мы правялі першую ў краіне “Бойку каўбасак”. Мінчукі удзельнічалі з задавальненнем, і мы вырашылі зрабіць нашы хот-догі яшчэ больш разнастайнымі і смачнымі. Сёння на грылях нашых заправак ёсць 5 відаў сасісак для хот-дога: з ялавічыны, свініны, курыцы, качкі і фірмовая, рэцэпт якой захоўваецца ў сакрэце. — распавядае Вольга Цішкевіч, начальнік аддзела маркетынгу ТДА “Астотрэйдынг”. — Усяго на нашых запраўках можна сабраць больш за 60 розных спалучэнняў гэтага папулярнага стрыт-фуда.

Ацаніць хот-догі ад “А-100” бясплатна мінчукі змаглі ў час ўдзелу ў спаборніцтвах “Еўрапейскіх галодных гульняў”. Першых “спартсменаў” у Парку Перамогі пачалі выбіраць а 14-й гадзіне. Кожны з іх змагаўся за перамогу ў адным з “смачных” конкурсных этапаў. У час кулінарнага маленькія беларусы гатавалі фрэнч-догі за 20 секунд. У “рамантычным” удзельнікі, якія прыйшлі са сваёй парай, елі сасіку на дваіх. Самым папулярным конкурсам, на які выстраілася чарга, стала маляванне кетчупам і гарчыцай. З дапамогай гэтых соусаў мінчукам прапанавалі намаляваць дзяўчын з легендарных карцін: Мона Лізу, Жанчыну з жамчужнай завушніцай, Фрыду Кала дэ Рывера і Венеру Бацічэлі.

41418408

41372551

41482272

Фінальная схватка за галоўны прыз — залатую хот-дог карту, якая дае магчымасць на працягу месяца бясплатна абедаць ва ўсёй сетцы АЗС “А-100” пачалася пасля 16.00. У гэты час каля “поля” “Еўрапейскіх галодных гульняў” выстраіўся натоўп з некалькіх сотняў гледачоў. У 20 “спартсменаў” было роўна 5 хвілін, каб з’есці максімальную колькасць хот-догаў.

41423890

Перамогу атрымаў Максім Асаевіч. Ужо за 1 хвіліну ён з’еў 1,5 хот-дога, а першы беларускі рэкорд склаў 4 порцыі за 5 хвілін. За такую колькасць з’едзеных порцый пераможцу ўрачыста ўручылі залатую хот-дог карту, якая дае яму права абедаць цэлы месяц бясплатна на ўсіх запраўках сеткі “А-100”.

41433803


Акцыя праводзіцца на ўсіх АЗС А-100