GPS-малюнак у выглядзе зубра прадстаўляе сабой небанальны турыстычны маршрут даўжынёй у 368 кіламетраў. Ён разлічаны на дзённую аўтамабільную паездку і прапануе за адзін светлавы дзень пабываць на Марсе і Юпітэры, пабачыць эксперыментальны савецкі ДАТ, наведаць адзіную ў краіне фабрыку валёнак і вёску часоў ВКЛ. Стварэнне такога трэка ініцыявала кампанія АЗС А-100, а распрацоўшчыкам мапы стаў даследчык Яўген Шапашнікаў.
“Мы адштурхоўваліся ад незвычайных пунктаў, якія цікавы самім беларусам. Дзіўна, што месцы, нанесеныя на мапу, склаліся менавіта ў малюнак зубра. Напрыклад, дзякуючы трасе М2 у нашага зубра атрымалася ідэальная спіна, аэрапорт “Мінск-2” стаў хвастом, а гара Дзяржынская – вокам. У цэлым на мапе зараз 15 пунктаў, пра існаванне якіх ведаюць далёка не ўсе жыхары краіны, але куды цікавей было б і самім з’ездзіць, і гасцей звазіць. Напрыклад, артэфакт з музея ў Раўбічах – самы папулярны архітэктурны экспанат у замежнай прэсе: матэрыялы пра берасцяную чашу з задыякальным колам пастаянна публікуюць навуковыя часопісы ЗША і Еўропы”, – распавядае Яўген Шапашнікаў.
Па словах распрацоўшчыка маршруту, у яго можна дадаваць і іншыя пункты, рухаючыся па мапе, форма зубра ад гэтага не зменіцца, а падарожжа атрымаецца яшчэ больш займальным. На GPS-малюнку маршруту кожны пункт дапоўнены цікавым каментарыем, дзякуючы чаму падарожжа вакол Мінска пераўтвараецца ў паўнавартасную экскурсію.
Першымі па новым маршруце стартавалі экіпажы ў рамках аўтаквэсту “Фестывалю бензіну А-100”, за хадой якога можна было сачыць у прамым эфіры ў сацыяльных сетках. Удзельнікі экіпажаў на чале з тэлевядучай Марынай Кандрацьевай і музыкам Віталём Карпанавым не ведалі, які малюнак створаць колы іх машын падчас руху па схеме на мапе і выканання заданняў квэсту. Гледачы, якія падключыліся да трансляцыі аўтаквэсту, маглі даваць свае падказкі ў каментарыях, камунікаваць з блогерамі і паралельна адгадваць абрысы зубра, што вымалёўваліся GPS-трэкерамі. Трансляцыю аўтаквэста паглядзела больш за 33 000 чалавек з усёй Беларусі.
Але для таго, каб па-сапраўднаму адкрыць нязведаныя мясціны Беларусі, мала проста назіраць за тым, як падарожнічаюць іншыя, – важна зрабіць гэта самому. Сёння любы жадаючы можа загрузіць мапу з маршрутам-зубром у свой GPS-навігатар і прайсці ўласны аўтаквэст. Пачатак машруту – на АЗС №2 (Баравая, 7).
Кампанія АЗС А-100 таксама кідае выклік іншым брэндам і прапануе ім распрацаваць і праехаць свой маршрут, які складзецца ў пэўны малюнак на мапе. А пасля – падзяліцца ім з беларусамі, якія любяць падарожнічаць.