З 2 па 30 красавіка ў Мінску ўпершыню пройдзе "Фестываль бензіну А-100".
Кульмінацыя свята адбудзецца 10 красавіка – у 100-ы дзень года. Кожны, хто жадае, можа прайсці яго ў прамым эфіры ў сацсетках: вырашаць заданні, адгадваць маршрут і атрымаць унікальную кнігу. Заходзіце ў нашы акаўнты Вконтакте, Facebook, Instagram 10 красавіка і уключайцеся у гульню!
Як пройдзе аўтаквэст?
У гэты дзень дзве каманды выправяцца ў падарожжа па незвычайным і няпростым маршруце. Яны раз'едуцца з запраўкі А-100 у розныя бакі, але такім чынам, што іх маршруты ў выніку складуць пэўны малюнак на мапе Беларусі. Які? Адгадайце падчас прамога эфіру раней за ўсіх – і атрымаеце кнігу пра развіццё дызельнай эпохі "Рух", выдадзеную пры падтрымцы А-100. Сачыць за прамым эфірам можна ў любой з сацсетак А-100.
На чале экіпажаў будуць тэлевядучая, блогер Марына Кандрацьева і музыка, лідар гурту "Дразды" Віталь Карпанаў. Сваіх спадарожнікаў яны выберуць праз "Бензіндар" – сэрвіс для падбору спадарожнікаў ад А-100.
Што такое "Бензіндар"?
5 красавіка кожны наведвальнік АЗС А-100 можа выбраць, з кім бы ён хацеў бы адправіцца ў падарожжа – з Марынай або Віталём. Для гэтага ва ўсталяваных на АЗС №2 і №7 фотабудках з 17:00 да 21:00 трэба зрабіць уласнае фота і кінуць яго ў адну са скрынь – Марыны або Віталя. Абодва хэдлайнеры выберуць спадарожнікаў для аўтаквэста з усіх, хто паклаў фота ў скрыню. Калі ваша сімпатыя будзе ўзаемнай, вы выправіцеся ў сумеснае падарожжа ў 100-ы дзень фестывалю.
Стаць удзельнікам аўтаквэста можа кожны!
Што яшчэ?
На гэтым фестываль не сканчваецца. Увесь красавік кліенты А-100 (і не толькі кліенты) могуць адправіцца ў падарожжа на адным баку бензіну. З 2 па 30 красавіка на АЗС А-100 № 2, 6, 7, 15, 16, 18, 19, 20, 21, 23, 24, 25, 31, 35 будуць размешчаны спецыяльныя карты з маршрутамі, па якіх кожны можа здзейсніць займальнае вандраванне. На картах ёсць QR-код з інфармацыяй аб усіх славутасцях, якія вы можаце наведаць, выехаўшы з АЗС прама зараз або на працягу ўсяго красавіка.
Прачытаць падрабязней пра месцы, куды вас завядзе карта, можна на нашым сайце.
Хэштэг гэтага этапу #падарожжаза100: па ім можна размяшчаць фатаграфіі ў сацсетках з сваіх падарожжаў. 10 аўтараў самых арыгінальных і натхняльных гісторый атрымаюць эксклюзіўныя кнігі, у якіх адлюстравана поўная хроніка развіцця аўтазаправачнай галіны ў Беларусі з архіўнымі фотаздымкамі і унікальнымі дадзенымі.
Каб атрымаць кнігу, трэба:
• Мець бірульку "Дзякуй". Калі ў вас яе няма, то набудзьце на любой АЗС. Кошт – прыкладна як кубачак кавы.
• Да 30 красавіка праехаць па маршруце з любой карты на А-100.
• Зрабіць прыгожыя фота ці відэа з падарожжа.
• Выкласці ў соцсеть фота і невялікую гісторыю пра падарожжа або пра момант, у які зроблена фота, з хэштэгам #падарожжаза100.
Ідэю "Фестывалю бензіну А-100" падказалі лічбы календара: 2 красавіка - 92-ы дзень гады, 5 кастрычніка – 95-ы дзень года, 10 красавіка – 100-ы дзень года – дні, адпаведныя лічбам самых распаўсюджаных маркіровак бензіну. Мы лічым, што важна далучацца не толькі да тых дат, якія ўжо ёсць у календары, але і ствараць уласныя святы.
Нумар | Адрас |
---|---|
АЗС №2 | Мінскі р-н, Баравая, 7 |
АЗС №6 | вул. Харкаўская, 81 |
АЗС №7 | пр. Партызанскі, 8А |
АЗС №15 | вул. Прамысловая, 2Б (МКАД) |
АЗС №16 | вул. Казінца, 133 (МКАД) |
АЗС №18 | Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД |
АЗС №19 | вул. Брыкета, 23 (МКАД) |
АЗС №20 | Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД) |
АЗС №21 | вул. Ваўпшасава, 40 |
АЗС №23 | вул. Казіміраўская, 39 (МКАД) |
АЗС №24 | АД Р1 "Брэст-Мінск", 9-ы км |
АЗС №25 | а/г Сеніца, вул. Зялёная, 1/4 |
АЗС №31 | вул. Акадэмiчная, 34 |
АЗС №35 | Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82 |