"Самы маляўнічы маршрут нашага падарожжа. Прапануем паехаць у Бярэзінскі запаведнік і на возера Нарач – тут тоіцца моц беларускай прыроды. Не абыдзецца ў гэтым маршруце без вытанчаных старажытных гарадоў і мястэчак, на якія багата поўнач Беларусі: Полацк, Глыбокае, Паставы і Будслаў"!
У годзе шмат святаў, але нам гэтага недастаткова, таму мы вырашылі прыдумаць свае. 2, 5 і 10 красавіка – добрыя даты, бо гэта 92-гі, 95-ты і 100-ты дні года. Здагадваецеся пра сувязь? Мы вырашылі аб'яднаць гэтыя дні ў адзін "Фестываль бензіну А-100". Удзельнічайце ў ім і атрымлівайце ўражанні!
Як лепш за ўсё адзначыць свята бензіну, калі ў вас ёсць машына, а на вуліцы вясна? Вядома, паехаць у падарожжа! А што наконт вандроўкі, на якую можна выдаткаваць усяго адзін бак бензіну?
А-100 падкажа, якія цікавыя месцы можна наведаць. На нашых АЗС у Мінску вы знойдзеце мапы з маршрутамі па мясцінах Беларусі, якія дакладна варта ўбачыць.
А вы ведалі, дзе Беларусі ёсць помнік вішні? А якія два гарады за савецкім часам збіраліся аб'яднаць? Калі не, то ў вас ёсць шанец даведацца проста зараз. З'ездзіць у гэтыя выдатныя месцы зручней за ўсё, стартаваўшы з АЗС № 2 і 20. Запраўляйцеся на А-100 і наперад!
- Бярэзіна. Бярэзінскі біясферны запаведнік – адна з найстарэйшых прыродаахоўных тэрыторый, якая атрымала вядомасць ва ўсёй Еўропе сваёй некранутай прыродай. 60% яго плошчы займаюць балоты, якія ахоўваюцца на міжнародным узроўні. Зараз запаведнік – гэта месца, дзе навукоўцы даследуюць флору і фаўну. Турысты тут могуць прагуляцца па некалькіх экамаршрутах: паназіраць за цецеруковым такавішчам, прайсціся па мядзведжых сцежках, наведаць метэаралагічную станцыю. Проста паблукаць па лесе не атрымаецца – у запаведніку можна знаходзіцца толькі ў суправаджэнні яго супрацоўнікаў.
- Полацк. Напэўна, усё памятаюць са школы, што ў Полацку ёсць Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр і помнік літары "Ў". Але лепш убачыць ўсё гэта на свае вочы. Турыстаў тут любяць, таму вы зможаце не проста паглядзець на славутасці, але і даведацца пра іх тое, што не пішуць у падручніках.
- Наваполацк. За шэсць кіламетраў ад старажытнага Полацка знаходзіцца адзін з самых маладых гарадоў Беларусі. Ён з'явіўся дзякуючы нафтаперапрацоўчаму заводу. З усяго СССР сюды прыязджала моладзь, каб паўдзельнічаць у будаўніцтве прадпрыемства. За 60 гадоў горад вырас да 100 тыс. чалавек і гэтая лічба працягвае павялічвацца. У савецкі час планавалася аб'яднаць Наваполацк з Полацкам. Зараз яны ўтвараюць так званую Полацкую агламерацыю.
- Глыбокае. Гэтаму гораду ўжо больш за 600 гадоў, а ведаюць яго пераважна з-за згушчонкі і журавін у цукры, якія тут робяць. Трэба гэта выпраўляць!
У цэнтры Глыбокага адзін насупраць аднаго стаяць праваслаўны храм XVII стагоддзя і касцёл XVIII стагоддзя, пабудаваныя па праекце аднаго чалавека. Яшчэ адзін сведка старажытнай гісторыі горада – калона, якую ўсталявалі ў гонар прыняцця канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года. Вішнёвыя дрэвы тут растуць амаль у кожным двары. У горадзе нават ёсць помнік вішні, а летам праводзяць фестываль гэтай ягады. У Глыбокім пяць азёр, у гонар аднаго з іх ён і атрымаў сваю назву.
- Паставы. Візітная картка Пастаў – касцёл св. Антонія Падуанскага, размешчаны ў маляўнічым месцы ля ракі. З берага адкрываецца выдатны від на гістарычную забудову горада, якая добра захавалася ў параўнанні з многімі іншымі населенымі пунктамі Беларусі. Сярод іх Дом урача XVIII стагоддзя, у якім зараз знаходзіцца аптэка, і пяць дамоў рамеснікаў.
- Нарач. Гэта сапраўдны турыстычны брэнд Беларусі. Нарач – самае вялікае возера ў краіне, на якім кожнае лета адпачываюць тысячы беларусаў. У халодны час тут таксама добра – падыхаць гаючым хваёвым паветрам у санаторыі на беразе возера прыязджаюць і турысты з суседніх краін.
- Будслаў. У гэта невялікае мястэчка кожны год з'язджаюцца сотні паломнікаў, каб пакланіцца іконе Будслаўскай Божай Маці – адной з самых вядомых каталіцкіх святынь Беларусі. Касцёл, у якім знаходзіцца абраз, не менш значны. Ён быў пабудаваны ў сярэдзіне ХVII стагоддзя. Роля і гісторыя храма настолькі значныя для католікаў, што Папа Рымскі Ян Павел II у 1994 годзе прысвоіў яму тытул "малая базіліка".
Спадабаўся маршрут і захацелася ўбачыць усе кропкі ўжывую? Тады наперад!
Падчас падарожжа не забудзьцеся зрабіць фота на памяць. Апублікуйце яго ў сацсетках з хэштэгам #падарожжаза100 і дадайце невялікую гісторыю пра вашу вандроўку. Аўтары 10 самых цікавых аповедаў атрымаюць эксклюзіўныя кнігі “Гісторыя АЗС у Беларусі”. У гэтым падарункавым выданні сабраны ўнікальныя архіўныя фотаздымкі і поўная хроніка развіцця аўтазаправачнай галіны нашай краіны.
Падрабязнасці чытайце ў афіцыйных суполках А-100 Вконтакте, у Facebook і Instagram.

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100
Нумар |
Адрас |
АЗС №2 |
Мінскі р-н, Баравая, 7 |
АЗС №20 |
Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД) |