«Фестиваль бензина на А-100»: Путешествие на одном баке бензина, маршрут №2

«Фестываль бензіну на А-100»: Падарожжа на адным баку бензіну, маршрут №2

"Беларусь ва ўсім харастве” – менавіта так можна назваць гэты маршрут. Уключае і прыроду Налібоцкай пушчы, і велічнасць Лідскага замка, і знакавыя месцы ваенных часоў, і прыгажосць цэркваў. Глядзець дакладна ёсць на што!

У годзе шмат святаў, але нам гэтага недастаткова, таму мы вырашылі прыдумаць свае. 2, 5 і 10 красавіка – добрыя даты, бо гэта 92-гі, 95-ты і 100-ты дні года. Здагадваецеся пра сувязь? Мы вырашылі аб'яднаць гэтыя дні ў адзін “Фестываль бензіну А-100”. Удзельнічайце ў ім і атрымлівайце ўражанні!

Як лепш за ўсё адзначыць свята бензіну, калі ў вас ёсць машына, а на вуліцы вясна? Вядома, паехаць у падарожжа! А што наконт падарожжа, на якое можна выдаткаваць усяго адзін бак бензіну?

А-100 падкажа, якія цікавыя месцы можна наведаць. На нашых АЗС у Мінску вы знойдзеце мапы з маршрутамі па мясцінах Беларусі, якія дакладна варта ўбачыць.

Напрыклад, вы ведаеце, дзе знаходзіцца самы высокі касцёл Беларусі? А ў якім замку жыве прывід Белай панны? Калі не, то ў вас ёсць шанец даведацца проста зараз. З'ездзіць у гэтыя выдатныя месцы зручней за ўсё, стартаваўшы з АЗС №№ 19 і 23. Запраўляйцеся на А-100 і наперад!

  1. Налібокі. Налібоцкая пушча – адзін з самых вялікіх лясоў Еўропы. Тут шмат раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу, водзяцца ваўкі і мядзведзі. На драпежнікаў вы наўрад ці натрапіце, а вось зубра сустрэць цалкам верагодна. Так-так, яны жывуць не толькі ў Белавежскай пушчы. Прагуляйцеся па экалагічнай сцежцы, яна пачынаецца непасрэдна каля паркоўкі. Экасцежка – гэта кіламетр лясной дарожкі, уздоўж якой стаяць альтанкі і інфармацыйныя шыльды пра расліны, якія вы можаце пабачыць у пушчы.
    У наваколлі Налібокаў ёсць на што паглядзець, апроч маляўнічай прыроды. Недалёка ад пушчы стаіць Лаўрышаўскі манастыр XIII стагоддзя. Паводле падання, ён быў заснаваны на левым беразе Нёмана, але калі рака раптам змяніла напрамак плыні, ён апынуўся на правым.

  2. Ліда. Вялікі князь літоўскі Гедымін у XIV стагоддзі заклаў тут першы мураваны замак на тэрыторыі ВКЛ. За сваю гісторыю Лідскі замак спазнаў мноства войнаў і разбурэнняў. У XIX стагоддзі яго часткова разбіралі, каб адбудоўваць спалены цэнтр горада, за савецкім часам унутры двара залівалі коўзанку. А зараз, пасля рэстаўрацыі, у замку праходзяць фестывалі і рыцарскія турніры.

  3. Гальшаны. Адно з самых загадкавых месцаў Беларусі. Як у кожнага замка нашай краіны, у Гальшанскага ёсць легенды пра прывіды. Адна з іх распавядае, што сярод руін блукае прывід Белай панны – жонкі аднаго з будаўнікоў замка. Яе прынеслі ў ахвяру – замуравалі ў сцяну, каб удала скончыць будаўніцтва.
    Містычнасть месца адзначыў і Уладзімір Караткевіч, прысвяціўшы яму дэтэктыўны раман “Чорны замак Альшанскі”. Абавязкова пачытайце, калі хочаце прасякнуцца атмасферай.

  4. Ашмяны. Кажуць, войскі Напалеона, пры адступленні схавалі ў ваколіцах горада нарабаваныя каштоўнасці? Энтузіясты шукаюць скарб да гэтага часу.
    У жыхароў Ашмянаў ёсць традыцыя, якая ўражвае. Кожны год на Вербную нядзелю прыхаджане касцёла ідуць хросным ходам на Святую гару. Праз увесь горад натоўп нясе чатырохмятровы крыж, а потым ён усталёўваецца на гары. Калі рэлігійныя традыцыі вас не цікавяць, на Святую гару можна падняцца дзеля прыгожага віду на горад. Гэта адна з самых высокіх кропак у краіне.

  5. Гервяты. Траецкі касцёл у вёсцы Гервяты – напэўна, самы прыгожы каталіцкі храм у краіне. Гэты будынак вышынёй з 25-павярховы дом зроблены з чырвонай цэглы, дзеля вытворчасці якой тут адмыслова стварылі невялікі завод. Спічастыя аркі, як у Нотр-Дам дэ Пары, выдаюць неагатычны стыль пабудовы. Унутры ёсць арган, якому больш за 100 гадоў, на ім да гэтага часу граюць падчас канцэртаў!
    Ёсць на што паглядзець і за сценамі касцёла. Вакол яго размешчаны дагледжаны парк з рэдкімі дэкаратыўнымі раслінамі і вытанчанымі фігурамі апосталаў.

  6. Смаргонь. Гэты горад стаў знакавым для Першай сусветнай вайны. Праз Смаргонь у той час праходзіла лінія фронту. Тут ваяваў знакаміты «жаночы батальён смерці», шпіталем загадвала дачка Льва Талстога, а пры нашэсці нямецкіх войскаў горад трымаў абарону цэлых 810 дзён! Дагавор аб перамір'і на Заходнім фронце падпісалі тут жа – у в. Солы Смаргонскага раёна. Рэкамендуем зазірнуць у мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны, там вы даведаецеся больш аб гэтым перыядзе гісторыі краю.
    Сярод ураджэнцаў Смаргоншчыны былі такія культурныя дзеячы, як аўтар слоў “Не забывайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”, пісьменнік Францішак Багушэвіч, і кампазітар, аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай” Міхал Клеафас Агінскі.

  7. Крэва. Зараз гэта ўсяго толькі маляўнічыя руіны, але ў мінулым ад гэтай вёскі залежалі лёс і гісторыя паловы еўрапейскіх дзяржаў. Тут у 1385 годзе падпісалі дагавор аб саюзе ВКЛ і Польшчы. Крэўскі замак складаў лінію абароны ад навалы тэўтонскіх рыцараў, вядомую як "Каменны пояс".

Спадабаўся маршрут і захацелася ўбачыць усе кропкі ўжывую? Тады наперад!

Падчас падарожжа не забудзьцеся зрабіць фота на памяць. Апублікуйце яго ў сацсетках з хэштэгам #падарожжаза100 і дадайце невялікі аповед пра вашу вандроўку. Аўтары 10 самых цікавых гісторый атрымаюць эксклюзіўныя кнігі “Гісторыя АЗС у Беларусі”. У гэтым падарункавым выданні сабраны ўнікальныя архіўныя фотаздымкі і поўная хроніка развіцця аўтазаправачнай галіны нашай краіны.

Падрабязнасці чытайце ў афіцыйных суполках А-100 Вконтакте, у Facebook i Instagram.

2_бел (1).png

Акцыя праводзіцца на наступных АЗС А-100

Нумар Адрас
АЗС №19 вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД)