• Асабісты кабінет «Дзякуй»  
  • Замовіць званок
    +375
    (код аператара) (нумар тэлефона 7 лічбаў)
    CAPTCHA

    Няправільна запоўненыя палі формы.
    Дзякуй. Ваша заяўка на зваротны званок прынята.Спецыяліст звяжэцца з Вамі ў бліжэйшы час. Адправіць яшчэ адну заяўку
  • RU
  • BY
  • EN

Транспартаванне і захоўванне

Галоўная>Якасць>Транспартаванне і захоўванне

«А-100» пільна сочыць за якасцю паліва на шляху ад завода-вытворцы да бака Вашага аўтамабіля.

Завод

Паліва, што нараджаецца на нафтаперапрацоўчых заводах Беларусі, адпавядае тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза і дзеючым стандартам якасці.

  • Бензін і ДП адгружаецца па трубаправодах у чыгуначныя вагоны аўтаматычна без удзелу чалавека.
  • Вагоны-цыстэрны праходзяць спецыяльную падрыхтоўку для прыстасаванасці да наліву нафтапрадуктаў, якая пры неабходнасці ўключае прапарку. Ажыццяўляецца двайны кантроль колькасці адгружаных нафтапрадуктаў.
  • У лабараторыях завода праводзіцца даследаванне. Кожная адгружаная партыя суправаджаецца пашпартамі.
  • Усе цыстэрны ў абавязковым парадку пламбуюцца.

Далей у вагонах па чыгунцы паліва адпраўляецца на склады захоўвання нафтапрадуктаў (нафтабазы).


Склад захоўвання нафтапрадуктаў

Пасля прыбыцця на нафтабазу правяраецца суправаджальная дакументацыя, з цыстэрнаў здымаюцца пломбы. Перад злівам у рэзервуары захоўвання мы абавязкова адбіраем кантрольныя пробы для даследавання ў незалежных акрэдытаваных лабараторыях. Выпрабаванні праводзяцца ў лабараторыях РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт», ЗТАА «Лукойл Беларусь», 202-га хіматалагічнага цэнтра паліва Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

  • Зліў паліва ў рэзервуары захоўвання ажыццяўляецца аўтаматычна па спецыяльным абсталяванні.
  • Для кожнага віду паліва адведзены асобны рэзервуар. Сістэма зліву прадугледжана такім чынам, каб выключыць змешванне.


АЗС "А-100"

На нафтабазе паліва з рэзервуараў захоўвання перапампоўваецца ў бензавозы. Сетка АЗС "А-100" мае ўласны аўтапарк бензавозаў, што дазваляе сачыць за захаванасцю якасці паліва на этапе транспартавання. Уласным аўтатранспартам паліва дастаўляецца на аўтазаправачныя станцыі "А-100".

  • Ёмістасці зроблены з нержавеючага алюмініевага сплаву, што выключае магчымасць пападання цяжкіх часцінак металу ў паліва.
  • Кожная цыстэрна пламбуецца, выпісваюцца таварасуправаджальныя дакументы, і па ўзгодненым маршруце бензавоз рухаецца на АЗС.

Пасля прыбыцця бензавоза на АЗС у таварасуправаджальных дакументах фіксуецца час прыбыцця, праводзіцца зверка фактычнай колькасці дастаўленага паліва з дакументамі. У абавязковым парадку бяруцца пробы кожнага віду паліва, якія захоўваюцца АЗС на працягу ўсяго тэрміна рэалізацыі паліва. Далей ідзе зліў нафтапрадуктаў у рэзервуары на АЗС.

  • Пад кожны від нафтапрадуктаў адведзена асобная магістраль і падземны рэзервуар, што выключае магчымасць змешвання паліва.
  • У зліўной арматуры ўсталяваны фільтр ачысткі паліва.

Спецыяльнае абсталяванне дазваляе нам сачыць за колькасцю і якасцю паліва ў рэзервуарах АЗС у рэжыме рэальнага часу. На АЗС вядзецца штодзённы маніторынг падтаварнай вады (кандэнсату). Рэгулярна праводзіцца зачыстка рэзервуараў.

З падземных рэзервуараў нафтапрадукты падаюцца да паліва-раздатачных калонак (ПРК). ПРК з’яўляюцца сродкам вымярэння, бо занесены ў дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэння і падлягаюць перыядычнай праверцы. Дакладнасць водпуску ПРК рэгулярна правяраецца.

Паліва праходзіць праз фільтр высокай ачысткі і, нарэшце, трапляе ў бак Вашага аўтамабіля.

Тэхнічнае забеспячэнне нашых станцый адпавядае сусветным стандартам умоў рэалізацыі паліва. Рэгулярнае ўкамплектаванне і пераабсталяванне АЗС новым абсталяваннем сусветна вядомых марак дазваляюць выключыць магчымы ўплыў няякаснага абсталявання на якасць нафтапрадуктаў. Рэзервуары, трубаправоды, паліва-раздатачныя калонкі, сістэмы кіравання эксплуатуюцца з захаваннем тэхнічных нормаў, а таксама рэгулярна праходзяць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт, што дазваляе падтрымліваць абсталяванне ў спраўным стане. Колькасць паліва-раздатачных калонак старога тыпу ў сетцы АЗС "А-100" няўхільна скарачаецца. Кожныя 2-3 месяцы мы змяняем ПРК на адной з АЗС.

Мы пастаянна сочым за якасцю нафтапрадуктаў, якія рэалізуем. Функцыянуе «Гарачая лінія» для збору інфармацыі, у тым ліку і па якасці паліва ад кліентаў.