Сэрвісы

Страхаванне ў сетцы АЗС А-100 ад кампаніі «Прамтрансінвест»

У кожнага з нас ёсць чым даражыць. Мы разумеем, як важна захаваць сябе і блізкіх ад непрыемнасцей. Мы клапоцімся пра ваш спакой. Менавіта таму прапануем вам шырокі спектр страхавых прадуктаў , у тым ліку абавязковае і добраахвотнае страхаванне. Страхоўка на АЗС А-100 — гэта зручна, хутка і надзейна. 

Асноўныя віды страхавання на АЗС А-100

На некаторых АЗС А-100 ёсць пункты страхавання. На нашым сайце ёсць карта, на якой вы можаце знайсці бліжэйшую да вас станцыю, дзе аказваецца паслуга страхавання, Мы супрацоўнічаем са страхавой кампаніяй «Прамтрансінвест». У нас больш за 40 відаў паслуг. Напрыклад:

  • страхаванне маёмасці;
  • страхаванне аўто на запраўцы;
  • камбінаванае страхаванне жылля;
  • грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў маламерных судоў;
  • грамадзянскай адказнасці грамадзян;
  • маламерных судоў;
  • ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу;
  • страхаванне грамадзян ад няшчасных выпадкаў і інш.

Нашы кліенты, як правіла, кіроўцы. Таму самай папулярнай паслугай з’яўляецца аўтастрахаванне. Страхоўка можа пакрыць кошт рамонту пашкоджанняў вашай машыны, транспартнага сродку іншага кіроўцы і любыя звязаныя з гэтым рахункі у залежнасці ад абставін. Кожны ўладальнік аўто павінен мець фінансавую бяспеку ад нечаканых выпадкаў.

Даведайцеся больш інфармацыі, звярнуўшыся на АЗС-100.

Зніжкі і перавагі страхавання на АЗС А-100

Сетка АЗС А-100 сумесна з кампаніяй «Прамтрансінвест» праводзіць акцыю «Зніжка да 15% ад Прамтрансінвест» (да 31.12.2021). У акцыі могуць прыняць удзел кліенты, якія маюць статус «Золата» (зніжка будзе 15%) ці «Срэбра» (зніжка  будзе 10%).

Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна:

  • купіць тавар ці паслугу на АЗС-100;
  • забраць свой чэк. Акцыйны чэк сапраўдны на працягу двух месяцаў;
  • выбраць від страхавання;
  • прад’явіць чэк і бірульку праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» супрацоўніку кампаніі «Прамтрансінвест». Чэк застаецца ў кампаніі-страхаўшчыка.

Зніжка дзейнічае пры афармленні паслугі у пункце страхавання. На анлайн-заяўку не распаўсюджваецца.

Звярнуўшыся за паслугай страхавання «Прамтрансінвест» на АЗС А-100, вы атрымаеце:

  • надзейную бяспеку — для вашага дома і аўтамабіля, ддя людзей, якіх вы больш за ўсё любіце;
  • абслугоўванне на высокім узроўні;
  • хуткае рэагаванне на страхавыя выпадкі.

Выбірайце свой варыянт страхавання (для спакою ў дарозе, пад дахам вашага дома ці для ўпэўненасці ў іншых справах) і прыязджайце для афармлення паслугі на  АЗС А-100 у Мінску сёння.