Сэрвісы

Мыйня самаабслугоўвання А-100 хутка і эканомна верне чысціню вашаму аўтамабілю!

Мыйня самаабслугоўвання А-100 працуе ў рэжыме 24/7. Мы выкарыстоўваем спецыяльнае абсталяванне, якое эфектыўна ачышчае аўтамабіль ад розных відаў забруджванняў, але пры гэтым не пашкоджвае паверхню вашага аўтамабіля. Мыйня самаабслугоўвання А-100 падыходзіць для мікрааўтобусаў і паўгрузавых аўтамабіляў. 

Калі вы аддаеце перавагу мыйням самаабслугоўвання, то скарыстацца гэтым сэрвісам вы можаце:

  • на нашых АЗС № 18, 25, 35 у г. Мінску і № 29 у г. Брэсце. Жэтоны на мыйню самаабслугоўвання вы можаце набыць у аператараў АЗС за наяўныя грошы.

Рэгіён

 

Кошт 1 жэтона

Працягласць мыйні

Мінск

 

11,00

10 хвілін

Брэст

 

9,00

10 хвілін

Кошт абанемента на мыйню самаабслугоўвання на 100 сеансаў мыцця па 10 хвілін - 700 рублёў. Кожны аўторак дзейнічае зніжка - 25% на мыйню самаабслугоўвання;

  • на АЗС № 1, 2, 7, 19, 20, 24, 25, 35 у г. Мінску працуюць новыя бескантактныя мыйні самаабслугоўвання, дзе дзейнічае купюрапрыёмнік або аплата банкаўскай картай.
Кошт мыцця – 1,60 рубля за 1 хвіліну. З 03.05.2022 г. на новыя бескантактавыя мыйні самаабслугоўвання дзейнічае скідка ў рамках акцыі "Шчодры аўторак 2.0".


Насычаны бляск, глыбіня і яркасць колеру, – гэтыя якасці ўласцівыя не толькі аўтамабілям, якія нядаўна сышлі з канвеера. Калі рэгулярна мыць аўто і даглядаць яго, ён будзе цешыць вас сваім выглядам

А як вы пераважна мыеце машыну? Вязеце на аўтамыйню і давяраецеся прафесіяналам? Ці па-старому – самі, пры дапамозе вядра, анучы і спецыяльных сродкаў?

Мы прапануем рашэнне для тых, хто любіць кантраляваць увесь працэс і імкнецца даглядаць за сваім аўтамабілем самастойна, – аўтамыйню самаабслугоўвання.