• Замовіць званок
    +375
    (код аператара) (нумар тэлефона 7 лічбаў)
    CAPTCHA

    Няправільна запоўненыя палі формы.
    Дзякуй. Ваша заяўка на зваротны званок прынята.Спецыяліст звяжэцца з Вамі ў бліжэйшы час. Адправіць яшчэ адну заяўку
  • RU
  • BY
  • EN

З 1-га студзеня 2015 года сетка АЗС “А-100” пераходзіць на мову

01.01.2015 у сетцы аўтазаправачных станцый “А-100” пачалі абслугоўваць на беларускай мове. Аператарам рэкамендавана звяртацца да роднай мовы ў абслугоўванні ўсіх кліентаў.

- Наша мэта – пашырэнне моўнага асяроддзя, бо “А-100” – прыватная сетка аўтазаправачных станцый з беларускім капiталам. Мы паважаем нашу Радзiму, шануем мову, ганарымся беларускiм”, - каментуе навінкі ў абслугоўванні генеральны дырэктар ГК “А-100 АЗС” Ірына Валадзько.
    
Супрацоўнікі кампаніі на працягу 4 месяцаў аднаўлялі мову па праграме і пры дапамозе арганізатараў курсаў “Мова Нанова” , а таксама на ўнутраных трэнінгах. Цяпер вядзецца праца па стварэнні моўнага асяроддзя на паліўных станцыях. Пераход на беларускую мову будзе ажыццяўляцца паступова. Па-першае, афіцыйныя вэб-рэсурсы будуць (і ўжо часткова ёсць сайт кампании, афіцыйная суполка facebook) беларускамоўнымі. Па-другое, аператарам рэкамендавана абслугоўваць кліентаў на беларускай мове. Па-трэцяе, будуць заменены ўсе рэкламныя матэрыялы ў гандлёвых залах, з'явяцца цэтлікі на таварах на беларускай мове – некалькі тысяч найменняў бясплатна пераклалі эксперты службы “Хуткая моўная дапамога” курсаў “Мова Нанова” . Такiм чынам, праз некоторы час усё афармленне паліўных станцый стане беларускамоўным.

"Праграма пераходу на родную мову будзе, як і сама мова, мяккай i павольнай. Гэта датычыцца як супрацоўнікаў, гэтак i кліентаў. Нам падабаецца тое, што мы робiм, і мы ганарымся тым, што ў даволі кароткі тэрмін пачалі здзяйсняць сваю мару – сталі імкнуцца размаўляць па-беларуску. Сёння падчас абслугоўвання можна пачуць прыемнае “Калі ласка! Дзякуй! Прыязджайце да нас зноў!”, – адзначае апошнія перамены ў кампаніі генеральны дырэктар ГК “А-100 АЗС” Ірына Валадзько.
І працягвае:
-Наогул, любы праект А-100 - гэта вынік агульных намаганняў: каманды, нашых сяброў-кліентаў і нашых партнёраў. Менавіта таму цяпер мы адкрытыя да любой моўнай "дапамогі", бо вучыцца разам – гэта выдатна. Будзем таксама ўдзячныя за крытыку. Мы адкрытыя для парад i прапаноў!

Такім чынам, на працягу 2015 года на паліўных станцыях магчыма будзе пачуць дзве дзяржаўныя мовы: беларускую і рускую.